Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дзяцінству сонца падарыце

15.07.2010

15 лiпеня, Капыль /Уласн. iнф./. Становіцца добрай традыцыяй падчас летніх канікул у клубных установах раёна ладзіць агляды на лепшую пастаноўку культурна-масавых мерапрыемстваў для дзяцей. Што ж адметнага прапанавалі хлопчыкам і дзяўчынкам клубнікі сёлета. Пра гэта расказвае загадчыца аддзела культурна-масавай работы РЦК Любоў ГАЛУБОВІЧ.
— Было падрыхтавана да агляду сем конкурсных праграм, якія праходзілі як на закрытых пляцоўках, так і на адкрытых. У гэтым годзе агляд распачалі работнікі Скабінскага СДК і Дзяржынскага СК святам “Ёжкін лес”. Казачныя героі прапаноўвалі ўдзельнікам мерапрыемства розныя гульні і забавы. Усё тэатралізаванае дзейства закончылася вясёлай дыскатэкай.
Не менш цікавай была сумесная праграма, падрыхтаваная рэжысёрска-пастановачнай групай у складзе работнікаў Песачанскага СДК, Лоцвінскага СДК і Сл.-Кучынскага СК. Тут можна было пагуляць па кірмашы, паглядзець на розныя дзівосы. Чаго толькі не прапаноўвалі клубныя работнікі сваім маленькім гасцям: агародніну і салодкае, забавы на ўсе густы. У кожнай гандляркі можна было выйграць кірмашовую валюту — “тыгрыкі”, а потым яе абмяняць на прыз.
Адметным стала выступленне работнікаў Пацейкаўскага, Душаўскага і Лясноўскага сельскіх Дамоў культуры з праграмай “Как здорово, что все мы здесь…”. Адрознівалася яна ў першую чаргу сваёй масавасцю, добрай ігрой вядучых і тым, што ў ролі “дзяцей” выступалі… настаўнікі.
Згодна з paшэннем журы менавіта праграма “Как здорово, что все мы здесь…” прызнана лепшай у намінацыі “за рэжысёрскае і мастацкае вырашэнне”. За арыгінальнасць сцэнічнага матэрыялу была адзначана праграма “Запрашаем на кірмаш”. Але самую лепшую адзнаку мерапрыемствам выставілі дзеці. Яны актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх конкурсах і цікавіліся: калі ж будзе наступнае свята.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы