22 лiпеня, Капыль /Уласн. iнф./. Рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта №736 ад 25 чэрвеня 2010 года падведзены вынікі абласнога агляду-конкурсу на лепшае інфармацыйна-ідэалагічнае абсталяванне і афармленне аб’ектаў агітацыйна-ідэалагічнай работы.
У намінацыі “Лепшы інфармацыйны куток” сярод арганізацый культуры ў ліку пераможцаў — Лясноўская сельская бібліятэка Капыльскай сеткі публічных бібліятэк (бібліятэкар І катэгорыі Святлана Лазарава).
Рэспубліканскі конкурс, васемнаццаты па ліку, праводзіла Міністэрства культуры краіны з мэтай узмацнення ролі публічных бібліятэк у фарміраванні нацыянальнай свядомасці насельніцтва, распаўсюджвання ідэі беларускасці, прапаганды нацыянальнай спадчыны гісторыі, літаратуры, мовы, народнай культуры. У конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” за 2009 год у намінацыі “За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем” трэцяя прэмія прысуджана Цімкавіцкай сельскай бібліятэцы сеткі публічных бібліятэк Капыльскага раёна (загадчыца Надзея Рудэнка, бібліятэкар ІІ катэгорыі Зінаіда Станкевіч).




