9 жніўня, Капыль /Уласн. iнф./. У раёне стала добрай традыцыяй падчас жніва прыходзіць адзін аднаму на дапамогу. Так, сёлета на ціміразеўскіх палетках задзейнічана тры камбайны з ААТ “Старыца-Агра” і адзін з ф-ла “Лакнея”, у ААТ “Капыльскае” – тры адзінкі з ВСК “Семежава” і дзве з СГФ “Грозава”. Яшчэ два камбайны з “Грозава” заняты на ўборцы ў СВК “Праснакі”.