18 жнiўня, Капыль /Уласн. iнф./. Адбыўся круглы стол Каардынацыйнага савета па рабоце з моладдзю, на якім абагульнены вопыт прадпрыемстваў і арганізацый па рабоце з маладымі спецыялістамі. У пасяджэнні прынялі ўдзел члены савета і спецыялісты кадравых службаў, прадстаўнікі найбольш масавых арганізацый падзяліліся сваім вопытам.
Штогод у раён прыбывае звыш 100 маладых спецыялістаў, найбольш – у галіны сельскай гаспадаркі, адукацыі, культуры. Арганізацыя работы з імі грунтуецца на Праграме “Кадры на 2006-2010 гг.”. У яе рамках штогод праводзіцца аналіз забеспячэння кадрамі вядучых галін эканомікі, сельскай гаспадаркі, сістэм адукацыі і аховы здароўя раёна. Па выніках аналізу аддзеламі райвыканкама падаюцца заяўкі ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы на канкрэтных спецыялістаў. Прадугледжаны шэраг мерапрыемстваў па падтрымцы і замацаванні маладых спецыялістаў у раёне:
— кантроль за прыбыццём выпускнікоў навучальных устаноў;— сустрэчы маладых спецыялістаў розных галін з кіраўніцтвам арганізацыі (прадпрыемства), раёна з мэтай выяўлення і вырашэння праблем;— правядзенне раённага злёту маладых спецыялістаў з удзелам розных спецыялістаў;— знаёмства з лепшымі працаўнікамі раёна, вопытам іх работы, настаўніцтва;— прадастаўленне льгот, а таксама льготных крэдытаў;— пастаноўка моладзі ў рэзерв кадраў;— паляпшэнне сацкультбыту ў сельскай мясцовасці;— падтрымка сем’яў маладых спецыялістаў;— правядзенне раённых мерапрыемстваў для адпачынку моладзі.
У 2008 годзе ў раёне створаны савет маладых спецыялістаў, які выяўляе і вырашае праблемныя пытанні і маладзёжныя ініцыятывы.
Абменьваючыся вопытам работы, удзельнікі круглага стала адзначалі, што нягледзячы на ўсе намаганні, пытанне, ці застануцца праз два-тры гады маладыя спецыялісты на сваім першым працоўным месцы па-ранейшаму актуальнае. Магчыма, у яго вырашэнні дапаможа прынятае рашэнне савета, згодна з якім будзе актывізавана работа ў гэтым напрамку ўсіх структур па вырашэнні праблем, падтрымцы ініцыятыў, баўленні вольнага часу і г. д. Аднак, галоўнае, каб кіраўнікі і прафкамы прадпрыемстваў і арганізацый, куды прыходзяць маладыя спецыялісты, знайшлі спосабы і сродкі для заахвочвання найбольш актыўнай моладзі