Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Капыльскі фестываль эстафет

23.09.2010

23 верасня, Капыль /Уласн. iнф./. 18 верасня Капыль сустракаў удзельнікаў Нацыянальнага фестывалю эстафетнага бегу “Капыльскія пагоркі”. Удзел у традыцыйным мерапрыемстве прынялі 624 спартсмены са 142 каманд, якія прадстаўлялі розныя куткі Беларусі.

23 верасня, Капыль /Уласн. iнф./. 18 верасня Капыль сустракаў удзельнікаў Нацыянальнага фестывалю эстафетнага бегу “Капыльскія пагоркі”. Удзел у традыцыйным мерапрыемстве прынялі 624 спартсмены са 142 каманд, якія прадстаўлялі розныя куткі Беларусі.
На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі такія ганаровыя госці, як Герой Беларусі Міхаіл Высоцкі, чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 1988 года ў Сеуле Таццяна Ледаўская, дырэктар прадстаўніцтва Расійскай Федэрацыі “Мегард Груп” Міхаіл Рымжа і шэраг іншых.
Прыемным момантам стала ўручэнне пасведчання Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь аб прысваенні спаборніцтвам статусу Нацыянальнага фестывалю эстафетнага бегу “Капыльскія пагоркі”, якое з рук начальніка ўпраўлення міністэрства Паўла Няпрахіна атрымаў старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня. Адметным у капыльскіх стартах з’яўляецца яшчэ і тое, што кожны год праграма спаборніцтваў пашыраецца. І сёлета яна папоўнілася новай дысцыплінай – “Эстафетамі Міншчыны” (6х1000 метраў).
Арганізатарамі суботніх спаборніцтваў выступілі Нацыянальны алімпійскі камітэт па Мінскай вобласці, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, установа “Рэспубліканскі цэнтр алім-пійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы”, грамадскае аб’яднанне “Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі”, упраўленне фізічнай культуры спорту і турызму Мінаблвыканкама, Капыльскі райвыканкам.
Першымі на старт выйшлі зусім юныя спартсмены, вучні пачатковых класаў навучальных устаноў Капыльшчыны, якія прынялі ўдзел у эстафеце 6х50 метраў.
Гук выстралу стартавага пісталета – і пабеглі секунды марафонскай і паўмарафонскай дыстанцый, на якія выйшла, адпаведна, 10 і 8 каманд. Тым часам паказаць свае спрынтарскія здольнасці ў эстафетах 4х400 м выйшлі выхаванцы сярэдніх і дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ краіны. Да нас у госці прыехалі бегуны са Старых Дарог, Слуцка, Узды, Клецка, Хойнікаў, Бярозы, Жодзіна, Маладзечна, Астраўца, Брэста, Наваполацка, Гродна і іншых гарадоў і вёсак Беларусі. Шматлікім было прадстаўніцтва з Капыля, за першынство змагаліся і больш за паўтара дзесятка сельскіх школ.
Сапраўдным выпрабаваннем для адзінаццаці каманд-удзельніц стала змешаная эстафета 6х1000 метраў. Лепш за ўсіх з капыльскімі горкамі справіліся каманды з Маладзечна, Крупак і Слуцка, якія занялі, адпаведна, першую, другую і трэцюю прыступкі ў заліку сярод гарадскіх школ. Сярод сельскіх мацнейшай стала Языльская (Старадарожскі раён), другі час – у Грозаўскай, а трэці – у Слабадакучынскай СШ.
Экідэн і паўмарафон
Тым часам гарачая барацьба ішла на марафонскай і паўмарафонскай дыстанцыях. Першым на фінішы 21-кіламетровай адлегласці  быў  квартэт  з г. Наваполацка, які не па-кінуў шансаў сапернікам. На другім месцы апынулася каманда мікрараёна “Тэксер” з Баранавіч. На трэцяе паднялася чацвёрка з Дзяржынскага раёна.
Пакуль метр за метрам спартсмены пераадольвалі дыстанцыю марафону, капыляне і госці горада выпрабоўвалі фартуну ў розыгрышы прызоў “Экідэн-2010”, дзе аднаму  з  1300 удзельнікаў (менавіта столькі прададзена білетаў) быў прыгатаваны галоўны прыз ад Капыльскага райвыканкама - каляровы тэлевізар.
Для самых маленькіх працавалі атракцыёны, а настрой удзельнікам спартыўнага відовішча ўзнімаў капыльскі танцавальны калектыў, артысты сама-дзейнасці і сімвал спаборніцтваў – Заяц, які з задавальненнем удзельнічаў у шматлікіх фотасесіях.
Вось на фінішнай прамой дыстанцыі экідэна з’явіўся першы спартсмен. Гэта прадстаўнік каманды мужчын з Магілеўскай вобласці, другое месца ў каманды Гродзенскай вобласці, трэцяй фінішавала каманда Брэсцкай вобласці .
У жанчын яўным лідарам з другога этапа стала каманда Гродзенскай вобласці. Пяць з паловай хвілін “прывезлі” яны “сярэбранаму” прызёру – Магілёўскай зборнай. Трэцяй фінішавала каманда Брэсцкай вобласці, адстаўшы ад пераможцы больш чым на 14 хвілін. Чацвёртымі сталі мінчане, а замкнулі выніковы пратакол віцебскія бягунні.
Напрыканцы свята адбылося самае прыемнае – узнагароджанне прызёраў і пераможцаў спаборніцтваў, якім дасталіся памятныя прызы і сувеніры з выявай сімвала чэмпіяната. А ўладальнікам галоўнага  прыза розыгрышу “Экідэн-2010”, самага таннага ў свеце тэлевізара (2500 беларускіх рублёў – столькі каштаваў білет) стала капылянка Марыя Мардасевіч.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы