Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У рамках дзён еўрапейскай спадчыны

05.10.2010

5 кастрычнiка, Капыль /Уласн. iнф./. Удзельнікі абраду “Калядныя цары” з в. Семежава, які ў 2009 годзе быў занесены ЮНЕСКА ў Сусветны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, што патрабуе тэрміновай аховы, узялі ўдзел у адкрыцці фотавыставы “Нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі: кансервацыя ці развіццё?” Урачыстая цырымонія праходзіла ў галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Выстаўка складзена з фотаздымкаў, зробленых рознымі фатографамі і фотакарэспандэнтамі, якія паказваюць вясковае жыццё ў народных абрадах. Праходзіць яна ў рамках Дзён Еўрапейскай спадчыны, якія адбываюцца штогод для 49 краін, што ратыфікавалі Еўрапейскую культурную канвенцыю Савета Еўропы. Кожны год краіны-ўдзельніцы прапануюць уласныя тэмы міжнароднага праекта, але ўсе яны падпарадкаваны адзінаму дэвізу: “Еўропа – наша агульная спадчына”.
Нематэрыяльная культурная спадчына – гэта ўнікальны рэсурс, які найбольш яскрава ўвасабляе духоўны патэнцыял нацыі, з’яўляецца выразнікам яе светапогляду, ментальных асаблівасцей і этычных норм. На сёння ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключаны 18 элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якія ўвасабляюць традыцыйную беларускую культуру і існуюць у розных рэальных жыццёвых абставінах.
Прыемна канстатаваць, што сярод іх і абрад “Цары” з нашага раёна, які з’яўляецца першым беларускім элементам, занесеным у Сусветны спіс нематэрыяльнай спадчыны, якой патрабуецца тэрміновая ахова. Як расказала дырэктар раённага Цэнтра традыцыйнай культуры Галіна Гурло, падчас адкрыцця выставы прагучала шмат самых цёплых слоў у адрас удзельнікаў гурта і яго арга-нізатараў. Было адзначана, што асаблівую відовішчнасць абраду надае ўдзел у ім моладзі, бо менавіта пераемнасць пакаленняў забяспечвае нематэрыяльнай культуры далейшае жыццё.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы