12 кастрычнiка, Капыль /Уласн. iнф./. У Мінску праходзіла спартакіяда ДЮСШ Рэспублікі Беларусь па лыжаролерах і кросе. У спаборніцтвах удзельнічаў і выхаванец дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Дзмітрый Трыгубовіч (трэнер Дзмітрый Була). У напружанай барацьбе ён здолеў заваяваць “серабро” спартакіяды. У кросе на дыстанцыі 3 км Дзмітрый на фінішы быў другім, як, дарэчы, і ў лыжаролернай гонцы на 5 км.