Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Супермама года

21.10.2010

21 кастрычніка, Копыль /Уласн.інф./. Адбыўся традыцыйны раённы конкурс “Супермама года”, прымеркаваны да Дня Маці. Конкурс праходзіў на базе Слабадакучынскай сярэдняй школы і сабраў вялікую колькасць  гледачоў з ліку навучэнцаў, педагогаў, вяскоўцаў.
За высокі тытул змагаліся пяць удзельніц – прадстаўніц Слабада-Кучынскага і Бабаўнянскага сельскіх саветаў: Святлана Лазарэвіч з в.Бабоўня, Ганна Кісель з в.Леткаўшчына, Марына Пратасевіч, Наталля Жук, Алена Дзмітрыева з в.Слабада-Кучынка.  Праграма конкурсу была насычанай і шматпланавай, бо за кароткі прамежак часу маладыя матулі змаглі прадэманстраваць свае творчыя здольнасці і захапленні, расказаць пра сябе і сваю сям’ю, раскрыць лепшыя рысы свайго характару. Кампетэнтнае журы ў складзе старшыняў Сл.-Кучынскага і Бабаўнянскага сельвыканкамаў Нэлі Гусевай і Ірыны Запольскай, першага сакратара РК ГА “БРСМ” Наталлі Гарбацэвіч, педагога РЦДТ Вольгі Максімені ацанілі поспехі жанчын.
Пераможцаю конкурсу стала Ганна Кісель. Разам з мужам Міхаілам Мікалаевічам Ганна выхоўвае шасцярых дзяцей школьнага ўзросту. Усе яны з’яўляюцца навучэнцамі ДУА “Лясноўская агульнаадукацыйная сярэдняя школа”. Карына, Яўген, Уладзімір, Лізавета, Вікторыя, Віталь – вось рознакаляровая палітра дзіцячых іменаў дружнай сям’і Кісель. Самая старэйшая з іх – дзевяцікласніца Карына, малодшы Віталік – другакласнік.  Працалюбівая, клапатлівая, уважлівая – так характарызуюць сваю матулю дзеці.  Ганна Якаўлеўна - хатняя гаспадыня, Міхаіл Мікалаевіч працуе механізатарам у РСУП “Саўхоз Лясное”.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы