Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Новы цэх на МСЗ уступіў у строй

22.11.2010

22 лiстапада, Капыль /Уласн. iнф./. Адбыўся пробны пуск цэха па перапрацоўцы сыроваткі на ААТ “Капыльскі масласырзавод”.

22 лiстапада, Капыль /Уласн. iнф./. Адбыўся пробны пуск цэха па перапрацоўцы сыроваткі на ААТ “Капыльскі масласырзавод”.
Гэтым была пастаўлена кропка ў рэалізацыі інвестыцыйнага праекта коштам звыш 23 млрд рублёў. Падзея доўгачаканая і мае вялікае значэнне як для самога прадпрыемства, так для эканомікі нашага раёна і ўсёй рэспублікі. Акрамя таго, гэта дазволіць заводу павялічыць вытворчасць прадукцыі на 100 млрд рублёў і больш шырока супрацоўнічаць з замежнымі пакупнікамі.
На ўрачыстасці прысутнічалі людзі, якія ўнеслі вялікі ўклад у тое, каб пасля доўгага перапынку (будаўніцтва было распачата 19 год таму) задуманае стала явай. Традыцыйна свята пачалося пераразаннем чырвонай стужкі: такі гонар атрымалі старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Жданеня, дырэктар ДУ “Мінаблмясамалпрам” Сяргей Крыштаповіч, генеральны дырэктар ААТ “Трэст “Шахтспецбуд” Сяргей Гарбацэвіч, дырэктар ААТ “Капыльскі масласырзавод” Іван Горбач.
Затым прадстаўнік генеральнага падрадчыка С. Гарбацэвіч уручыў кіраўніку перапрацоўчага прадпрыемства сімвалічны ключ ад новай пабудовы. Падчас экскурсіі па новым цэху, якую правяла галоўны інжынер завода Ніна Кузьміч, яе ўдзельнікі шмат даведаліся пра перавагі новай вытворчасці, пазнаёміліся з тэхналагічным працэсам, змаглі паназіраць за яго ходам. Вельмі ўразілі і бытавыя ўмовы, створаныя для работнікаў цэха.
Усяго ў новым структурным падраздзяленні створаны 24 працоўныя месцы. Можна з поўнай адказнасцю гаварыць пра тое, што ўвядзенне ў строй новага цэха — гэта пэўны ўклад у рэалізацыю Дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх населеных пунктаў на 2007 — 2010 гг. і Праграмы перапрацоўкі сухой малочнай сыроваткі і вытворчасці малочных прадуктаў.
Працэс рэалізацыі інвестцыйнага праекта простым не назавеш. Давялося сутыкнуцца з мноствам праблем як фінансавага, так і тэхнічнага характару. І адна з іх — складанасць увязкі агульнабудаўнічых работ з тэхналагічным абсталяваннем еўрапейскага ўзроўню, устаноўкай і наладкай якога займаліся замежныя партнёры са Славакіі і Германіі. Яны ж зараз ажыццяўляюць навучанне рабочых.
Самыя шчырыя словы ўдзячнасці гучалі ў гэты дзень у адрас усіх тых, хто дапамог здзейсніцца гэтай задумцы, а таксама надзея на тое, што Капыльскі масласырзавод будзе і надалей развівацца і імкнуцца да дасягнення вялікіх поспехаў на карысць нашай краіны.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы