24 лiстапада, Капыль /Уласн. iнф./. Сям’я Яны і Ігара Калыханаў з в. Душава стала пераможцай рэспубліканскага этапа маладзёжнага сель-скагаспадарчага конкурсу «Уладар вёскі».
Дарэчы, капыляне ўжо другі год запар прызнаюцца лідарамі. Наша сям’я паспяхова пераадолела ўсе выпрабаванні і атрымала перамогу, за што была ўзнагароджана каштоўнымі падарункамі ад арганізатараў і спонсараў. Так, сямейная гаспадарка Калыханаў папоўнілася веласіпедам, наборам посуду, ноўтбукам і мультыфункцыянальным устройствам (сканер-прынтар-капір).