Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Адзнаку паставіць зіма

01.12.2010

1 снежня, Капыль /Уласн. iнф./. На чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разглядалася гатоўнасць народна-гаспадарчага комплексу раёна да работы ў зімовых умовах. У першую чаргу ўвага звярталася на дзейнасць жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аднак нельга забываць і ДРБУ №124.
Зіма для работнікаў дарожнай службы з’яўляецца перыядам своеасаблівых выпрабаванняў на прафесійнасць, уменне імгненна рэагаваць на змены ў надвор’і.
Да халоднага сезона прадпрыемства ўжо пачало рыхтавацца з ліпеня. Назапашвалі пясчана-гравійную сумесь: прасейвалі на грохаце пясок, завозілі з Салігорска соль, перамешвалі кампаненты. Сёлета на асфальтабетоннай базе ў Скабіне была зманціравана і ўведзена ў эксплуатацыю ўстаноўка па перамешванні пясчана-солевай сумесі.
Для таго, каб абслугоўваць замацаваныя за ДРБУ №124 дарогі, на прадпрыемстве маецца чатыры пагрузчыкі, восем трактароў, чатыры аўтагрэйдары і дзевяць аўтамабіляў МАЗ з пескараскідвальнікамі. Два з іх — дваццацітонныя МАЗы — з’явіліся ў філіяле толькі год таму (адзін набылі за ўласныя сродкі, другі — за грошы Мінскаблдарбуда).
Дэталёва прадумана і арганізацыя работ. Для гэтага створана дзяжурнае падраздзяленне з чатырох чалавек, якія будуць несці вахту кругласутачна і працаваць у цеснай сувязі з раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях, аддзяленнем ДАІ, з тым, каб хутка рэагаваць на змены ў надвор’і. За кожным майстарскім участкам (іх шэсць) замацавана тэхніка. Людзі на ёй працуюць вопытныя, якія добра ведаюць свой маршрут, вельмі адказныя і добрасумленныя.
У ходзе падрыхтоўкі да зімы на кожным майстарскім участку ўстанаўлівалі сігнальныя вехі, закрывалі трубы, складзіравалі пясчана-солевую сумесь на аўтобусных прыпынках. Быў праведзены і агляд дарог па гатоўнасці да зімовай эксплуатацыі з удзелам прадстаўнікоў Белдарцэнтра.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы