Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Генеральная рэпетыцыя перад важнай падзеяй

03.12.2010

3 снежня, Капыль /Уласн. iнф./. У мінулы аўторак актавая зала СШ № 2 г. Капыля ператварылася ў імправізаваны выбарчы ўчастак. Розніца была толькі ў тым, што за дзеяннямі ўчастковай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Камсамольскага гарадскога ўчастка для галасавання №19 назіралі дзесяткі вачэй.
У ролі гледачоў выступілі старшыні і сакратары ўчастковых камісій, назіральнікі, якія там будуць працаваць падчас выбараў, а таксама старшыні сельскіх Саветаў Капыльшчыны. Праходзіла, так бы мовіць, генеральная рэпетыцыя важнай палітычнай падзеі. Такая вучоба спатрэбілася, каб дасканала засвоіць усе патрабаванні Выбарчага кодэкса і выключыць узнікненне прыкрых памылак у ходзе выбараў.
Самымі строгімі экзаменатарамі выступілі старшыня раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Іван Бабко і сакратар Сяргей Цвірко. Не менш уважлівымі і дасведчанымі аказаліся і гледачы, якія трапна прымячалі недакладанасці ў дзеяннях членаў участковай камісіі. А тым было няпроста, паколькі даводзілася “разруліваць” такія мудрагелістыя сітуацыі, што дапамагчы магло толькі дакладнае веданне Выбарчага кодэкса.
Гэтыя дзве гадзіны, якія ішло мерапрыемства, безумоўна, будуць карыснымі для прысутных і паспрыяюць таму, каб важная палітычная кампанія прайшла на высокім арганізацыйным узроўні і не выклікала ніякіх сумненняў у тых, хто будзе ўважліва назіраць за ёй.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы