Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Падведзены вынікі раённага агляду

15.12.2010

Райвыканкам падвёў вынікі раённага агляду па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслуговай базы сельгаспрадпрыемстваў да работы ў зімовых умовах па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парку да вясенне-палявых работ.

Райвыканкам падвёў вынікі раённага агляду па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслуговай базы сельгаспрадпрыемстваў да работы ў зімовых умовах па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парку да вясенне-палявых работ.
На чарговым пасяджэнні была заслухана інфармацыя намесніка старшыні раённай аглядавай камісіі В. М. Прахарэні і іншых членаў аб выніках праверак. Адзначана, што ў раёне праведзена пэўная работа па добраўпарадкаванні, навядзенні тэхналагічнай дысцыпліны і парадку на машынных дварах, арганізацыі рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі. Напрыклад, у ЗАТ “Жыліхава” ўся тэхніка захоўваецца ў закрытых памяшканнях, а ўборачная, пасяўная і глебаапрацоўчая – пад павецямі на пляцоўках з цвёрдым пакрыццём. Праведзены рамонт Дома механізатара, абсталяваны вучэбны клас і кабінет па ахове працы. Тэрыторыя МТП заасфальтавана і агароджана. Працуе пункт тэхнічнага абслугоўвання, актыўна вядзецца рамонт.
Адзначана, што і ў ВСК “Семежава” ў гэтым годзе праведзена пэўная работа па добраўпарадкаванні МТП. Выдзелены і абазначаны сектары для стаянкі трактароў і аўтамабіляў. Уся складаная тэхніка захоўваецца ў закрытых памяшканнях, глебаапрацоўчая – пад павецямі. Абсталяваны пункты (абменны і ТА), вядзецца рамонт тэхнікі.Шмат зроблена па дадзеным пытанні і ў ААТ “Капыльскае”. У Доме механізатара праведзены рамонт, выдзелены сектары для трактароў, пляцоўкі для захоўвання тэхнікі. Тое ж можна аднесці і да СВК “Скабін”, “Ціміразеўскі”, “Ванелевічы”, “Пацейкі”, ААТ “Старыца-Агра”. Адзначана нездавальняючая работа кіраўніцтва і інжынернай службы па падрыхтоўцы да правядзення агляду ў СВК “Праснакі”, “Душава”, РСУП “Бабоўня”.
Рашэннем райвыканкама пераможцам раённага агляду-конкурсу стала ЗАТ “Жыліхава”, другое месца – у ВСК “Семежава”, трэцяе – ААТ “Капыльскае”. Фінансаваму аддзелу райвыканкама для прэміравання інжынерна-тэхнічных работнікаў гаспадарак-пераможцаў даручана выдзеліць за лік рэзервовага фонду грашовыя сродкі ў памеры, адпаведна, 30, 20, 15 базавых велічынь.
Адзначана дадатная работа па падрыхтоўцы і правядзенні агляду ў СВК “Скабін”, “Ціміразеўскі”, “Ванелевічы”, “Пацейкі”, ААТ “Старыца-Агра” і рэкамендавана праўленням і дырэкцыі вышэйпералічаных гаспадарак прэміраваць кіраўнікоў і інжынерна-тэхнічных работнікаў з уласнага фонду матэрыяльнага заахвочвання.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы