Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

І раскідаў лёс па ўсім свеце…

04.01.2011

4 студзеня, Капыль /Уласн. iнф./. “Уклад у сусветную культуру ўраджэнцаў Капыльшчыны, якія эмігрыравалі на пачатку ХХ стагоддзя”, так называецца праект, аўтарам якога выступіла старшы навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея Таццяна Варанцова.

4 студзеня, Капыль /Уласн. iнф./. “Уклад у сусветную культуру ўраджэнцаў Капыльшчыны, якія эмігрыравалі на пачатку ХХ стагоддзя”, так называецца праект, аўтарам якога выступіла старшы навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея Таццяна Варанцова. Дадзеная работа адзначана Дыпломам у конкурсе “Гісторыя ХХ стагоддзя ў адукацыі дарослых”.
У Мінскім дзяржаўным абласным інстытуце развіцця адукацыі адбыўся форум з удзельнікамі дадзенага конкурсу. Рэалізацыя праектаў, дасланых на конкурс, ажыццяўлялася дзякуючы прадстаўніцтву зарэгістраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V” (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь.
Тэма праекта была выбрана не выпадкова, паколькі гісторыя эмігрантаў з Капыльшчыны была мала вывучана, а вядомыя імёны за межамі краіны заставаліся невядомымі на нашай зямлі.
Сёння, у рамках рэалізацыі дадзенага праекта, праведзены пошук біяграфічных і фактычных звестак эмігрантаў з Капыльшчыны. Вынікам рэалізацыі праекта сталі стварэнне перасоўнай выставы і выданне буклета. З дадзеным праектам, які разлічаны на дарослую аўдыторыю, музей плануе аб’ехаць Капыльскі раён. І зрабіць гэта будзе нескладана, таму што рэалізацыя праекта прадугледжвае зручныя планшэты-трансформеры, дзякуючы якім нават у глыбінцы можна будзе даведацца пра лёс сваіх землякоў, якія эмігрыравалі на пачатку ХХ стагоддзя.
Першае знаёмства капылян з праектам адбудзецца ўжо ў студзені 2011 года.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы