17 студзеня, Капыль /Уласн. iнф./. Таварнасць малака ў раёне вырасла з 80 % да 91 %. Такую інфармацыю, падрыхтаваную на 14 студзеня, атрымалі ў дыспетчарскай упраўлення райсельгасхарчу.
14 сельгаспрадпрыемстваў раёна з 24 павялічылі валавы надой малака ў параўнанні з мінулым годам. Самы лепшы рэзультат у працэнтных адносінах у ААТ “П-з “Дусаеўшчына” (120 %), у абсалютных лічбах — 27 810 тон — у ААТ “Ціміразеўскі”. Усяго ў раёне на названую дату надоена 203 832 тоны малака (101 % да мінулагодняга), рэалізавана 186 158 тон.
Па надоі малака ад адной каровы лідарства трымае ААТ “Скабін” (16,2 кг)..