Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Не за гарамі— пасяўная кампанія

18.01.2011

18 студзеня, Капыль /Уласн. iнф./. Працяглыя снежаньскія маразы скавалі зямлю, а разам з тым «замарозілі» практычна ўсе работы на ёй. І ўсё ж адпачываць сельскім працаўнікам у зімовую пару не прыходзіцца.

18 студзеня, Капыль /Уласн. iнф./. Працяглыя снежаньскія маразы скавалі зямлю, а разам з тым «замарозілі» практычна ўсе работы на ёй. І ўсё ж адпачываць сельскім працаўнікам у зімовую пару не прыходзіцца. За час сезонных работ некаторая сельскагаспадарчая тэхніка значна знасілася. Цяпер яе неабходна адрамантаваць і падрыхтаваць да веснавой пасяўной. Менавіта гэтым і займаюцца сёння інжынернатэхнічныя і рамонтныя службы гаспадарак.
Машынна-трактарны парк адкрытага акцыянернага таварыства “Капыльскае”  адзін з самых вялікіх у раёне. Толькі трактароў тут налічваецца 87 адзінак, з якіх 17 – энерганасычаныя. Дзякуючы гэтаму яшчэ ўвосень было пасеяна 3010 га азімых збожжавых, 550 га рапсу і паднята зябліва на 4000 гектарах. Вялікі аб’ём работ запланаваны і на веснавую кампанію: неабходна пасеяць 2500 га яравых, з іх 490 га збожжавых, 950 га кукурузы на сілас, 525 га – на зерне, 175 га аднагадовых траў, 60 га цукровых буракоў  і г. д.
Значную ўвагу ў гаспадарцы надаюць добраўпарадкаванню тэрыторый МТП. А іх у адкрытым акцыянерным таварыстве налічваецца тры – у аг. Цімкавічы, вв. Лешня і Навасёлкі. Работа, праводзімая сельгаспрадпрыемствам у гэтым напрамку, адзначана і на раённым аглядзе-конкурсе, дзе ААТ “Капыльскае” заняло трэцяе месца. Большасць тэхнікі і агрэгатаў пастаўлена на зімовае захоўванне, але кожная адзінка ў свой час будзе перагледжана і пры неабходнасці пройдзе падрыхтоўку і рамонт.
Вялікая ўвага кіраўніцтвам гаспадаркі надаецца набыццю новай і сучаснай тэхнікі. За апошні час у сельгаспрадпрыемстве з’явіліся 6 МТЗ-80, 6 энерганасычаных МТЗ-3022, 3 пагрузчыкі “Амкадор-527”, 7 адзінак плугоў, новенькія культыватары. Таму вясеннюю пасяўную плануецца правесці якасна і ў аптымальны тэрмін.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы