19 студзеня, Капыль /Уласн. iнф./. У Барысаве адбыліся алімпійскія дні моладзі Мінскай вобласці па лыжных гонках. Пасля ўпартай барацьбы каманда Капыльскага раёна набрала найбольшую суму ачкоў і паднялася на першую прыступку п’едэстала гонару.
За першынство змага ліся сем мацнейшых каманд сталічнага рэгіёну.
Перамогу капыльскай дружыне забяспечылі Наталля Ібель, Вікторыя Леус, Вераніка Дмітранок, Сяргей Ляхаў, Дзмітрый Парыбак, Дзмітрый Трыгубовіч, Аляксандр Сысун і Павел Паплаўскі (трэнеры Дзмітрый Була, Тамара Квач і Анатоль Сянюк).