Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Адбылася зімовая спартакіяда работнікаў АПК

26.01.2011

26 студзеня, Капыль /Уласн. інф./. Зімовая спартакіяда работнікаў аграпрамысловага комплексу сабрала на фізкультурна-аздараўленчым комплексе больш за 300 чалавек з 25 каманд. Яна стала адным з самых масавых за ўсю гісторыю правядзення падобных мерапрыемстваў. Шчырымі балельшчыкамі на свяце здаровага адпачынку сталі дзеці, якія больш за астатніх перажывалі за каманду татаў і мам, старэйшых сясцёр і братоў, якія выходзілі на старт кожнага віду праграмы.

26 студзеня, Капыль /Уласн. інф./. Зімовая спартакіяда работнікаў аграпрамысловага комплексу сабрала на фізкультурна-аздараўленчым комплексе больш за 300 чалавек з 25 каманд. Яна стала адным з самых масавых за ўсю гісторыю правядзення падобных мерапрыемстваў. Шчырымі балельшчыкамі на свяце здаровага адпачынку сталі дзеці, якія больш за астатніх перажывалі за каманду татаў і мам, старэйшых сясцёр і братоў, якія выходзілі на старт кожнага віду праграмы.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў спартакіяды звярнуўся старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня. Ён адзначыў, што правядзенне мерапрыемстваў такога кшталту – вельмі добрая традыцыя, таму што яна аб’ядноўвае калектывы. Спорт, фізічная культура, здаровы лад жыцця заўсёды дапамагаюць і на працоўным месцыУ зімовую спартакіяду ўвайшлі чатыры віды – плаванне, лыжныя гонкі, дартс і камбінаваная эстафета.
 Пакуль суддзі падводзілі вынікі агульнакаманднага заліку, у спартыўнай зале фізкультурна-аздараўленчага комплексу адбыўся па-за праграмны від – гіравы спорт. Усе ўдзельнікі папярэдне прайшлі ўзважванне, пасля чаго іх падзялілі на дзве вагавыя катэгорыі. У вазе да 80 кілаграмаў мацнейшым аказаўся Андрэй Чэрнік з ААТ “Ціміразеўскі”, а звыш 80 кг – Аляксандр Александровіч з ААТ “Мажа-Агра”.
Напрыканцы свята здароўя адбылося ўзнагароджванне пераможцаў і прызёраў асабістага і каманднага залікаў. Акрамя грамат, усе яны атрымалі яшчэ і памятныя прызы ад райкама прафсаюза работнікаў АПК, аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама. І вось на п’едэстал гонару падняліся капітаны каманд, якім дасталіся галоўныя “трафеі” спартакіяды. На трэцім месцы ў агульнакамандным заліку апынулася каманда ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс”. Другое заваявала ААТ “Семежава”. А лідарам упершыню стала каманда ААТ “Скабін”, якая разам з прызамі павезла дадому пераможны кубак.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы