Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Цімкавіцкім сельсавеце пачаўся конкурс мастацкай самадзейнасці

27.01.2011

27 студзеня, Капыль /Уласн. інф./. Стала ўжо добрай традыцыяй правядзенне конкурсаў мастацкай самадзейнасці сярод калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, якія размешчаны на тэрыторыі Цімкавіцкага сельсавета. У гэтым годзе самадзейныя артысты ўжо чацвёрты раз выйдуць  на сцэну мясцовага сельскага Дома культуры, каб яшчэ раз засведчыць талент і майстэрства простых людзей – працаўнікоў сваіх калектываў.

27 студзеня, Капыль /Уласн. інф./. Стала ўжо добрай традыцыяй правядзенне конкурсаў мастацкай самадзейнасці сярод калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, якія размешчаны на тэрыторыі Цімкавіцкага сельсавета. У гэтым годзе самадзейныя артысты ўжо чацвёрты раз выйдуць  на сцэну мясцовага сельскага Дома культуры, каб яшчэ раз засведчыць талент і майстэрства простых людзей – працаўнікоў сваіх калектываў.
Традыцыйна ў гэтым годзе правядзенне конкурсаў самадзейнасці пачнецца з канца студзеня па май. Як і ў мінулы раз, плануецца выступленне 8 калектываў, якім на гэты раз дадзена права выбіраць тэматыку самастойна: ад народных святаў і абрадаў да тэматычных праграм, прысвечаных чырвоным датам календара.
Адкрыў конкурс калектыў мастацкай самадзейнасці ААТ “Капыльскае” з праграмай, прысвечанай святу Вадохрышча. Увазе гледачоў быў прадстаўлены святочны вечар “У гасцях у бабулі Алены”. Да галоўных герояў – гаспадара (Анатоль Крыга), гаспадыні (Жанна Дарашэвіч) і іх дачкі (Анжэла Віцебская) – у звычайную сялянскую хату завіталі дарагія госці, каб павіншаваць адзін аднаго са святам. Як прыгожа і арыгінальна выконвалі ўдзельнікі мерапрыемства падрыхтаваныя загадзя народныя песні, танцы. І калі ты хоць на адну хвіліну пранікаўся той вясёлай гісторыяй, якая адбывалася на сцэне, то міжволі ўзгадваў, як нашы продкі адзначалі калядныя вечары. Чаканні гледачоў, а іх была поўная зала, апраўдаліся, бо ў той вечар усе атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.
Наступным удзельнікам конкурсу мастацкай самадзейнасці стане калектыў аўтамабільнага парка №21 з праграмай, прысвечанай імянарачэнню. На гэты раз сваю праграму пакажа і Цімкавіцкі народны тэатр. У іх праграме будзе спектакль вядомага драматурга Аляксея Дударава “Не пакідай мяне”. Дарэчы, 18 лютага тэатру патрэбна будзе гэтай п’есай абараніць званне народнага.
Заключным акордам стане  свята, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння заслужанай настаўніцы школ БССР, заснавальніка і рэжысёра народнага тэатра, вялікага актывіста культурнай і асвет-ніцкай работы Раманенкі Зінаіды Іосіфаўны. У свяце прымуць удзел усе калектывы мастацкай самадзейнасці, мясцовыя жыхары і актывісты, дэпутаты сельскага Савета.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы