Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Лепшыя сярод афіцэраў

14.02.2011

14 лютага, Капыль /Уласн. iнф./. Экспертна-крыміналістычная група (ЭКГ) Капыльскага РАУС у складзе старшага эксперта-крыміналіста маёра міліцыі Генадзя Ярмоліка і эксперта маёра міліцыі Сяргея Сяргеева па выніках работы за 2010 год ужо другі год запар прызнана лепшай сярод сваіх калег з райаддзелаў Мінскай вобласці. Поспех невыпадковы. Гэта – вынік напружанай працы афіцэраў-крыміналістаў. Вось толькі некалькі лічбаў: усяго за мінулы год ім прышлося 542 разы выязджаць на месцы здарэнняў (часам па 5-6 выездаў за суткі), па выніках 220 выездаў узбуджаны крымінальныя справы. Праведзена 302 крыміналістычныя экспертызы і 12 даследаванняў.
Раскрыццю злачынстваў садзейнічала прымяненне крымінальных калекцый, картатэк, а таксама адабранне слядоў і рэчавых доказаў у 54 выпадках.
Лепшым па выніках мінулага года сярод афіцэраў груп інфармацыйнага забеспячэння прызнаны таксама маёр міліцыі Ігар Ліпніцкі. Кіраўніцтва райаддзела, УУС Мінаблвыканкама неаднаразова адзначала працу афіцэра міліцыі па своечасовым і якасным ўводзе крымінальнай інфармацыі ў Адзіны банк даных, аналізе аператыўнай абстаноўкі, наладжаны ім прафілактычны ўлік.
Перадавым афіцэрам уручаны пасведчанні аб прызнанні лепшымі па выніках аператыўна-службовай дзейнасці  за 2010 год з уручэннем вымпела “Лепшы па прафесіі”.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы