Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У раёне прайшоў конкурс педагагічнага майстэрства “Настаўнік года-2011”

16.02.2011

16 лютага, Капыль /Уласн. iнф./. Некалькі месяцаў педагагічная грамадскасць Капыльшчыны жыла традыцыйным конкурсам прафесійнага майстэрства “Настаўнік года-2011”. А  ў пятніцу, 11 лютага, журы пад старшынствам начальніка аддзела адукацыі Аляксея Абросімава вызначала лепшага па прафесіі ў фінале, які адбыўся ў сярэдняй школе №3 г. Капыля.
Яшчэ да фіналу канкурсанткі прайшлі тэсціраванне па педагогіцы і псіхалогіі, далі адкрытыя ўрокі ў незнаёмых класах, расказалі пра сябе ў самапрадстаўленні. Ужо ў актавай зале сярэдняй школы №3 на сцэне адна за другой яны дэманстравалі вопыт, творчы пошук, уменне завалодаць увагай аўдыторыі (класа) падчас абароны адукацыйных праектаў, міні-ўрока “Школьныя гады – цудоўныя”, конкурсу-экспромту “Педагагічная імправізацыя”. А ў заключэнне настаўніцы расказалі, чаму навучыліся на конкурсе “Настаўнік года”.
Самым хвалюючым стаў момант, калі члены журы пакінулі залу, каб абмеркаваць вынікі конкурсу і выявіць пераможцу. Ёй стала настаўніца беларускай мовы і літаратуры другой адзінаццацігодкі Таццяна Колас, якая будзе працягваць барацьбу ў абласным этапе “Настаўніка года”.  Шчырыя віншаванні, удзячнасць за майстэрства, прафесіяналізм і смеласць гучалі ад начальніка аддзела беларускай філалогіі Дзяржаўнай установы адукацыі “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі” Інгі Пінголь у адрас усіх удзельніц конкурсу. Таксама сардэчныя словы выказалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд, намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская. Ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” яны ўручылі памятныя падарункі. Заахвочвальнымі прэміямі і падарункамі ад аддзела адукацыі, райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі канкурсантак узнагародзілі Аляксей Абросімаў і Людміла Камёнка.
Сёлетні конкурс педагагічнага майстэрства яшчэ раз даказаў, што на Капыльшчыне ёсць выдатныя настаўнікі. Апантаныя сваім прадметам, яны дораць гэту любоў, веды хлопчыкам і дзяўчынкам.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы