Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

ААТ “Старыца-Агра” святкуе сваё 80-годдзе

25.02.2011

25 февраля, Копыль /Соб. инф./. ААТ “Старыца-Агра” святкуе сваё 80-годдзе. Багатая і цікавая біяграфія сельгаспрадпрыемства: адбылося некалькі рэарганізацый, не раз гаспадарка мяняла сваё імя. Прадпрыемства заўсёды вызначалася сваімі высокімі паказчыкамі. Высокую ацэнку атрымала гаспадарка і яе кіраўнік у ходзе леташняга наведвання Капыльскага раёна Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам. Сёння ААТ “Старыца-Агра” — буйнатаварнае прадпрыемства па вырабе сельскагаспадарчай прадукцыі, якое з’яўляецца яркім прыкладам паспяховай рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця аграпрамысловага комплексу. Кіраўнік гаспадаркі У.А. Рудакоўскі  з’яўляўся дэлегатам ІV Усебеларускага народнага сходу ад Капыльшчыны (дарэчы, рабіў гэта ўжо чацвёрты раз). Прагнозныя паказчыкі, даведзеныя ААТ “Старыца-Агра” на пяцігодку, практычна выкананы. Значны скачок у вытворчасці прадукцыі адбыўся за кошт нарошчвання аб’ёмаў, укаранення інтэнсіўных тэхналогій у вырошванні ўсіх культур, набыцці сучаснай, больш эканамічнай тэхнікі, якая дазваляе паляпшаць культуру земляробства, рэканструкцыі і будаўніцтва вытворчых памяшканняў. Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 322 у канцы 2009 года пабудаваны малочнатаварны комплекс “Андросаўшчына” на 700 галоў дойнага статка, праведзена рэканстукцыя фермы ў Старыцы, зманціраваны новыя даільныя залы на МТФ “Бадзяжы” і “Чарнічнае”. У 2010 годзе  гаспадарка атрымала 3 млрд 200 млн чыстага прыбытку. Значнай падзеяй у жыцці жыхароў вёскі Старыца стала тое, што яна набыла статус аграгарадка. Уведзена ў строй 60 новых дамоў, і яны працягваюць будавацца, новы штуршок атрымала развіццё інфраструктуры. Клапоцяцца ў сельгаспрадпрыемстве і пра падрастаючае пакаленне: штодня аўтобус аб’язджае навакольныя вёскі, збірае малышоў у дзіцячы сад, а ўвечары дастаўляе дамоў, школьнікам — выдатнікам вучобы — выплачваецца стыпендыя.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы