Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Не губляць нiводнай хвiлiны

06.04.2011

6 красавiка, Капыль /Уласн. iнф./. Для атрымання высокіх і стабільных ураджаяў, добрай якасці зерня вялікае значэнне маюць пра- вільна выбраныя ўгнаенні і ўнясенне іх патрэбнымі дозамі ў аптымальныя тэрміны. Навукоўцамі ўстаноўлена, што на працягу кароткага перыяду, ад кушчэння да калашэння, азімыя спажываюць з глебы да 60-70% агульнага азоту, значная частка якога забяспечваецца ранняй веснавой падкормкай. Першую падкормку азотнымі ўгнаеннямі праводзяць пры тэмпературы паветра звыш 5 градусаў, калі аднаўляецца актыўная вегетацыя раслін, для ўзмацнення іх кушчэння. І правесці яе патрэбна максімум за 10 дзён.
Усе сельгаспрадпрыемствы Капыльшчыны актыўна ўключыліся ў гэту справу. Паводле інфармацыі ўпраўлення райсельгасхарчу, па стане на 5 красавіка ўжо падкомлена 7277 га азімых збожжавых, 1251 га азімага рапсу, 6160 га шматгадовых траў, 11 741 га сенажацяў і пашаў. Найбольш актыўна ідуць работы ў ААТ “Старыца-Агра”, на рахунку якога 66% апрацаваных пасеваў збожжавых, на 96% выканана заданне па падкормцы сенажацяў і пашаў, поўнасцю — рапсу  і шматгадовых траў.
Вялікую дапамогу ў гэты перыяд аграрыям аказваюць комплексы “Раса-05”, якія дазваляюць праводзіць апрацоўкі не зважаючы на пераўвільготненыя глебы, паколькі не дапускаюць пашкоджання пасеваў нават пры наяўнасці тэхналагічнай каляіны. Іх у раёне 15, у тым ліку ў ААТ “Старыца-Агра” — два.
Зіма такі здолела падкінуць аграрыям непрыемныя сюрпрызы, таму ў многім будучы ўраджай залежыць менавіта ад падкормкі азотнымі ўгнаеннямі. І гэта добра разумеюць земляробы, таму імкнуцца не губляць ніводнай хвіліны.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы