Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Цікавая форма работы з моладдзю

07.04.2011

7 красавiка, Капыль /Уласн. iнф./. Самыя шчырыя, добрыя і адкрытыя людзі жывуць у сельскай мясцовасці. Пераканацца ў гэтым дазволіў чарговы выезд маладзёжнага перасоўнага шматпрофільнага  цэнтра ў Бабаўнянскі сельсавет. Ужо з раніцы жыхары аграгарадка Лясное віталі ўдзельнікаў і спецыялістаў цэнтра ветлівымі словамі  і  ўсмешкамі.
На працягу дня з вучнямі  Лясноўскай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы працавалі педагог-псіхолаг Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, спецыяліст па бытавых паслугах Капыльскага ТЦСАН . Цікавым і пазнавальным быў урок-віктарына, прысвечаны 15-годдзю яднання народаў Беларусі і Расіі. Вучні старэйшых класаў з захапленнем адказвалі на пытанні віктарыны, выконвалі шматлікія творчыя заданні па тэме незвычайнага ўрока. Педагог-дэфектолаг Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі сустрэлася з бацькамі выхаванцаў Лясноўскага дзіцячага сада, правяла планавую дыягностыку дашкалят.
Была ў рабоце цэнтра ў той дзень і свая інавацыя. Па прапанове раённага краязнаўчага музея ў падарожжа па Капыльшчыне адправілася і перасоўная выстава “Навекі постаць сваю захаваўшыя” – аповед пра землякоў-эмігрантаў пачатку ХХ ст., якія ўнеслі ўклад у сусветнае мастацтва. Першымі слухачамі стала працоўная моладзь ДП “Саўгас “Лясное”. Цікавыя пытанні  да аўтара праекта, старшага навуковага супрацоўніка музея Таццяны Варанцовай, станоўчыя водгукі пра выставу сведчылі пра поспех такой формы работы з вясковай моладдзю.
У другой палове дня ў рамках прафілактычнай акцыі “Кожнаму дзіцяці – наша ўвага” ўдзельнікі цэнтра разам з вучнямі і педагогамі з Ляснога адправіліся ў госці ў Слабадакучынскую СШ, дзе наведалі школьны музей і прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах “Вясеннія старты”.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы