Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Галандскi лёд у Капылi

08.04.2011

8 красавiка, Капыль /Уласн. iнф./. У г. Капылі ў гэтым годзе распачнуцца работы па будаўніцтве крытага катка з выкарыстаннем сінтэтычнага пакрыцця, што дазволіць займацца катаннем на каньках круглы год. Спартыўнае збудаванне размесціцца на тэрыторыі фізкультурна-аздараўленчага комплексу і будзе займаць плошчу каля 3000 квадратных метраў. Такога спартыўнага аб’екта пакуль няма ў рэспубліцы. Праект падобнага паралельна распрацоўваецца ў Брэсцкай вобласці.
З мэтай вывучэння вытворцаў сінтэтычнай паверхні для катання на каньках і эксплуатацыі падобных каткоў у канцы мінулага года адбылася камандзіроўка ў Расійскую Федэрацыю прадстаўнікоў райвыканкама і спецыялістаў ТАА “Райткансалт”, якія будуць выконваць работы па будаўніцтве аб’екта. Там ужо існуюць пляцоўкі з падобным пакрыццём вытворчасці Канады, Германіі, Расіі і Галандыі. У выніку агляду існуючых каткоў перавага была аддадзена галандскаму сінтэтычнаму “льду”.
Праектны аддзел ТАА “Райткансалт” ужо выканаў эскіз спартыўнага аб’екта. Акрамя пляцоўкі стандартнага памеру (56,4х26,2 метра) пад купалам будынка размесцяцца трыбуны для гледачоў, а таксама раздзявалкі для спартсменаў. Тут жа будзе арганізаваны пракат канькоў і іншага спартыўнага інвентару. Дарэчы, збудаванне плануецца зрабіць па прынцыпе трансформера. Дзякуючы гэтаму пад яго дахам можна будзе займацца і іншымі відамі спорту, такімі як хакей, валейбол, гандбол, тэніс, міні-футбол і іншыя. Па папярэдніх падліках, затраты на праектаванне, будаўніцтва і забеспячэнне ўводу спартыўнага аб’екта складуць каля 7 млрд рублёў, якія будуць выдзелены Мінаблвыканкамам. Грошы немалыя. Але даныя даследванняў, праведзеных у рамках ЮНЕСКА, пацвярджаюць, што адзін долар, укладзены ў развіццё фізічнай культуры, дазваляе сэканоміць тры долары на медыцынскіх расходах. Таму будзем спадзявацца, калі ў Капылі з’явіцца крыты каток, нашы жыхары (асабліва моладзь) актыўна зоймуцца спортам і тым самым значна ўмацуюць сваё здароўе.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы