Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Гора аб’ядноўвае

15.04.2011

15 красавiка, /Уласн. iнф./. Капыляне, як і ўсе жыхары Беларусі, засталіся нераўнадушнымі да падзей, што адбыліся 11 красавіка на станцыі метро “Кастрычніцкая” ў Мінску. Яны выказваюць свае меркаванні.Марыя САНДРОЗД, старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”:
— Мяне перапаўняюць пачуцці. Як і ўсе беларускія людзі, спачуваю сем’ям загінуўшых. Малюся за выздараўленне пацярпелых, параненых. Не хочацца верыць, што такое злачынства здзейснена нашымі суайчыннікамі – людзьмі, якія вучыліся ў нашых школах, ядуць наш хлеб. Але, на жаль, гэта адбылося. Любое гора аб’ядноўвае нас, і хацелася б, каб мы сталі больш моцнымі. Я згодна з Прэзідэнтам А. Р. Лукашэнкам, які адзначыў, што яшчэ не заўсёды мы адказна адносімся да сваёй справы, недысцыплінаваныя. Неабходна прывіваць гэтыя якасці моладзі, а таксама вучыць, каб яна любіла нашу Радзіму і народ.
Вольга СЫМАН, настаўніца біялогіі СШ №2 г. Капыля:
— Мае адносіны да гэтых падзей вельмі адмоўныя. Хацелася б, каб людзі, якія арганізавалі і здзейснілі тэракт, панеслі самае жорсткае пакаранне. Выказваю спачуванне сем’ям загінуўшых. А тым, хто зараз знаходзіцца ў бальніцы, жадаю хутчэйшай папраўкі, усім пацярпелым – вялікай вытрымкі і мужнасці.Таццяна ГУСАР, інжынер-радыёлаг ААТ “Капыльскі масласырзавод”, сакратар пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ”:
— Гэта падзея вельмі глыбока кранула і мяне, і супрацоўнікаў нашага прадпрыемства. Мы былі ў шоку. Не чакалі, што такое змаглі здзейсніць беларусы, паколькі мы з’яўляемся спакойнай нацыяй. Спачуваем людзям, якія трапілі ў складаную сітуацыю. Хочацца пажадаць ім моцы, мужнасці. Думаем, злачынцы будуць асуджаны справядліва, па законе. Спадзяёмся, што ніхто і ніколі ў нашай краіне больш не адчуе такога на сабе.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы