Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Экран вясенняй пасяўной

15.04.2011

15 красавiка, /Уласн. iнф./. Паводле інфармацыі ўпраўлення райсельгасхарчу, па стане на 15 красавіка гаспадаркамі раёна пасеяна 8667 га яравых культур (21,6%), у тым ліку 8102 га — 65,5% — збожжавых і зернебабовых, за апошні дзень — 1498 га.
Пасеяна 7408 га ячменю (82,6%), у тым ліку 1920 га піваварнага, 168 га аўса (30,3%), 116 га зернебабовых (11,2%), 278 га пшаніцы (23,9%), 114 га трыцікале (63%), 310 га аднагадовых траў (8,8%).
Справіліся з даведзеным заданнем (і нават пераўзышлі яго) у ААТ “Піянер-Агра”, на рахунку якога 111% збожавых і зернебабовых. На 97% выканалі заданне ў ААТ “Скабін”, на 89% — у ЗАТ “Жыліхава”, на 88% — у ААТ “Капыльскае”, на 84% — у ААТ “Семежава”. Яшчэ 11 сельгаспрадпрыемстваў пераўзышлі рубеж у 50% (усяго ў раёне 24 гаспадаркі).
Некаторыя сельгасарганізацыі распачалі работы па сяўбе больш позніх яравых культур. Так, на рахунку ААТ “Старыца-Агра” 10 га цукровых буракоў, 40 га бульбы і 150 га кукурузы, у ЗАТ “Жыліхава” — 10 га цукровых буракоў, у ДП “С “Лясное” — 45 га кукурузы.
Падсеяна 25,7% ад неабходнага шматгадовых траў, у тым ліку 17% бабовымі, пратручана 73% насення, перабрана 65% бульбы, на 1550 га сабраны камяні.
Падкормлена 98% азімых збожжавых, чатыры гаспадаркі (ААТ “Скабін”, “Старыца-Агра”, “Семежава”, “Капыльскае”) ужо пачалі другую падкормку — апрацавана 504 га. Азімы рапс падкормлены на 88% плошчаў, яго другую падкормку ўжо вядуць сем сельгаспрадпрыемстваў. Атрымалі сілкаванне 65% плошчаў шматгадовых траў, 53% сенажацяў і пашаў, вядзецца і баранаванне гэтых сельгасугоддзяў.Пад яравую сяўбу ўнесена 11128,5 т дз.р. мінеральных угнаенняў, у тым ліку 5177 т дз.р. калію, 4219 т дз.р. азоту, 1733 т дз.р. фосфару.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы