Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Было што паказаць

20.04.2011

20 красавiка, Капыль /Уласн. iнф./. На базе ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс” адбыўся чарговы савет дырэктараў аналагічных арганізацый Мінскай вобласці.

20 красавiка, Капыль /Уласн. iнф./. На базе ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс” адбыўся чарговы савет дырэктараў аналагічных арганізацый Мінскай вобласці.
У парадак  дня  нарады было ўключана знаёмства з аб’ектамі шматгаліновага прадпрыемства па абслугоўванні аграпрамысловага комплексу, яго філіяламі, а таксама падвядзенне вынікаў работы райаграсэрвісаў вобласці за два месяцы 2011 года.
Капыльскі раён для правядзення семінара быў абраны невыпадкова. Па вытворчасці сельгаспрадукцыі ён з’яўляецца адным з перадавых на Міншчыне.
У рабоце ААТ “Капыльскі райаграсэрвіс” за студзень – люты 2011 года назіраюцца нядрэнныя паказчыкі. Рэнтабельнасць ад рэалізацыі тавараў, прадукцыі, работ і паслуг за гэты перыяд склала 5,8% пры плане 2%, працэнт выканання – 290 (летась было мінус 15,9%). За два месяцы атрымана 140 млн прыбытку пры планавым паказчыку 50 млн (працэнт выканання – 280, летась мінусавалі на 254%).
Шмат уражанняў ва ўдзельнікаў семінара пакінула наведванне вытворчай базы сэрвіснай арганізацыі: было адзначана добраўпарадкаванне тэрыторыі, яе азеляненне; была звернута ўвага на добры стан рамонтных майстэрняў, на стварэнне бытавых умоў. З асаблівай цікавасцю былі наведаны ўчастак па рамонце шын для трактароў “Фэндт”, “Джон Дзір” і г. д., а таксама станцыі тэхабслугоўвання, па рамонце паліўнай апаратуры. Трэба адзначыць, што не кожны райаграсэрвіс вобласці можа дазволіць сабе такія вытворчасці.
Падобныя семінары-нарады арганізоўваюць работу па навядзенні парадку, стымулююць да выканання паказчыкаў і пастаўленых задач.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы