Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Удзячнасць за працу ад “Белай Русi”

29.04.2011

29 красавiка, Капыль /Уласн. iнф./. У раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, з моманту яе заснавання, склаўся шэраг добрых  традыцый – віншаваць заслужаных людзей Капыльшчыны з ганаровымі датамі ў іх жыцці, аказваць спонсарскую падтрымку разнастайных конкурсаў і праектаў, спартыўных мерапрыемстваў і інш.  Актыў грамадскага аб’яднання не пакідае без увагі і поспехі працаўнікоў у перыяд сельскагаспадарчых кампаній. Вось і сёлета ў час гарачай пары - вясновай пасяўной – лепшых механізатараў ААТ “Капыльскае” з удала праводзімай сяўбой яравых культур прыехалі павіншаваць старшыня РА РГА “Белая Русь” Марыя Сандрозд і начальнік аддзела ідэалагічнай работы Людміла Камкова. На полі за мехмайстэрняй “Лешня” на магутным “Кейсе” з агрэгатам “Цэнтаўра-600” апошні гектар яравога ячменю дасяваў Віталь Дудак. Вопытны механізатар, некалі адзін з лепшых маладых камбайнераў, Віталь і цяпер у перадавіках. У многім дзякуючы яго самаадданай працы сельгаспрадпрыемства выканала задачу па сяўбе збожжавых. Добрыя словы і пажаданні далейшых поспехаў у адрас Віталя прагучалі ад Марыі Сандрозд, Людмілы Камковай і намес-ніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Капыльскае” Галіны Пашко. За выдатныя паказчыкі на вясновай сяўбе Віталю Дудаку ад РГА “Белая Русь” уручылі памятны падарунак.
Пераехаўшы пад вёску Малінаўка, што знаходзіцца непадалёку ад Лешні, на хвіліну спынілі “Джон Дзір”, якім кіраваў Сяргей Мацейка – яшчэ адзін “віноўнік” візіту ганаровых гасцей…
Аграрыі гэтай гаспадаркі дзякуючы карпатлівай працы дзясяткаў людзей у сціслы тэрмін засеялі 790 га ячменю, 500 га аднагадовых траў. Паралельна праведзены работы па перазалужэнні сенажацей і пашаў (700 га). – Завяршылі мы ўжо і сяўбу цукровых буракоў, - не без гонару расказвае намеснік дырэктара ААТ “Капыльскае” па раслінаводстве Уладзімір Мацэля.
– Гэта культура заняла 360 гектараў. Пачалі сяўбу кукурузы. Неабходна выканаць гэту работу на пло-шчы 1450 га. Увогуле пасяўную плануем завяршыць да 8 мая. Гэта з улікам прысядзібных участкаў насельніцтва.
Добрасумленная праца Мікалая Сасуновіча, Аляксандра Чомава, Аляксандра Чаюка, Івана Дудара на падрыхтоўцы глебы, малодшага і старэйшага Аляксандраў Шчарбінскіх на сяўбе і многіх іншых дазволіла дасягнуць такіх станоўчых вынікаў.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы