Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Конкурс “Лепшы па прафесіі”

29.04.2011

29 красавiка, Смалявixs /Уласн. iнф./. Раённы конкурс “Лепшы па прафесіі” сярод аператараў машыннага даення адбыўся 27 красавіка ў аграгарадку Барсукі Смалявіцкага раёна на базе РДУП “ЖодзінаАграПлемЭліта”.

29 красавiка, Смалявixs /Уласн. iнф./. Раённы конкурс “Лепшы па прафесіі” сярод аператараў машыннага даення адбыўся 27 красавіка ў аграгарадку Барсукі Смалявіцкага раёна на базе РДУП “ЖодзінаАграПлемЭліта”. Арганізацыю і правядзенне спаборніцтва забяспечылі ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Смалявіцкага райвыканкама, раённы камітэт прафсаюза работнікаў АПК, аддзел па справах моладзі, аддзел культуры. А ўзначаліць журы запрасілі загадчыка лабараторыі машыннага даення і якасці малака РУП “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі” доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара Міхаіла Бараноўскага. Менавіта ён падкрэсліў, што дадзены конкурс з’яўляецца не толькі спаборніцтвам, але і школай прафесійнага майстэрства.
У конкурсе ўзялі ўдзел восем аператараў машыннага даення. ПСУП “Азярыцкі-Агра” прадстаўляла Тамара Мацапура, РУП “Шыпяны-АСК” — Валянціна Раманкова, АССП “Першамайскі” ААТ “БелАЗ” — Таццяна Мікалаева. ААТ “Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка” выставіла дзвюх удзельніц — Алену Войцік і Алену Страшэўскую. А гонар РДУП “ЖодзінаАграПлемЭліта” адстойвалі тры канкурсанткі — Марына Пашкавец, Таццяна Міхалёнак і Людміла Катуша.
Конкурс складаўся з трох этапаў. На першым аператары машыннага даення прайшлі комплексную праверку тэарэтычных ведаў па прадметах прафесійнага майстэрства. На другім этапе ацэньвалася уменне хутка і якасна сабраць і разабраць даільны апрат. І, нарэшце, найбольшую колькасць балаў можна было набраць на заключным этапе, прадэманстраваўшы не толькі ўменне прытрымлівацца тэхналогіі даення, але і здольнасць знайсці індывідуальны падыход да “незнаёмай” каровы. Даілі кароў канкурсанткі на адной з лепшых па прадукцыйнасці ферм раёна — МТФ “Бярозавіца”.
У другой палове конкурснага дня адбыўся канцэрт, наладжаны сіламі Барсукоўскага СДК, падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў. Трэцяе месца на раённым конкурсе “Лепшы ў прафесіі” сярод аператараў машыннага даення заняла прадстаўніца РУП “Шыпяны АСК” Валянціна Раманкова. “Срэбра” і “золата” спаборніцтваў засталіся ў гаспадароў конкурса — РДУП “ЖодзінаАграПлемЭліта”. Аператары машыннага даення з гэтай гаспадаркі Таццяна Міхалёнак і Марына Пашкавец занялі другое і першае месцы адпаведна. Пры гэтым, як адзначыла журы, М.Пашкавец перамагла з вялікім “адрывам” ад канкурэнтак. Пераможцы атрымалі Ганаровыя граматы і грашовыя прэміі, а ўсе астатнія ўдзельніцы — каштоўныя падарункі ад раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК. Аддзел па справах моладзі дадаткова ўзнагародзіў самую маладую канкурсантку, прадстаўніцу АССП “Першамайскі” Таццяну Мікалаеву.
Па матэрыялах «Край смалявіцкі»
На здымку: пераможцы конкурсу (злева направа): В.Раманкова,  М.Пашкавец, Т.Міхалёнак.
Фота Аляксандра ВАЛАДЗЬКО.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы