Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У красавіку Капыльскі РЦК адзначыў сваё 55-годдзе

06.05.2011

6 мая, Капыль /Уласн. iнф./. Культура Капыльшчыны мае значны патэнцыял матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, якія дазваляюць ствараць зручную творчую атмасферу сярод насельніцтва. 55 год таму адчыніў свае дзверы раённы Цэнтр культуры. За гэты час многае памянялася, але не змянілася сама сістэма работы ўстановы. Аб гэтым нам расказвае дырэктар РЦК Наталля РЫБАК:
 — Капыльскі раённы Цэнтр культуры аб’ядноў-вае 17 сельскіх дамоў культуры, 7 сельскіх клубаў, 2 Цэнтры культуры i адпачынку, 2  клубы-бібліятэкі. Пры клубных установах працуе 232 клубныя фарміраванні, у якіх займаецца 2461 удзельнік. На базе РЦК функцыянуюць 23 клубныя фарміраванні, 5 з якіх — са званнем “народны”. Вось гэта наша вялікая сям’я, перад якой заўсёды стаіць галоўная задача - арганізаваць культурна-масавую работу, вольны час i адпачынак насельніцтва.
За 2010 год намі было праведзена 7076 мера-прыемстваў. Сучасныя ўмовы жыцця патрабуюць ад работнікаў культуры безупыннага пошуку новых форм работы, якія будуць запатрабаваны ў грамадстве. Таму на працягу мінулага года метадычнай службай РЦК праводзіліся розныя семінары i творчыя лабараторыі як для сельскіх клубных работнікаў, так i для кіраўнікоў творчых калектываў. Метадычнай службай РЦК былі выпушчаны 3 зборнікі  сцэнарна-метадычных рэкамендацый па правядзенні клубных мерапрыемстваў.
Кожны год РЦК праводзяцца розныя агляды, конкурсы, па выніках якіх можна з упэўненасцю адзначыць, што работнікамі сельскіх устаноў культуры заўсёды рыхтуюцца яркія, арыгінальныя конкурсныя пра-грамы i выступленні. А гэтаму садзейнічае тое, што куратары РЦК працуюць у цесным кантакце з клубнымі работнікамі, прапануючы ім метадычную i практычную дапамогу ў напісанні сцэнарыяў, падборы рэпертуараў, запісе фанаграм.
Вялікая задача па выкананні плана платных паслуг у 2010 годзе стаяла перад работнікамі клубных устаноў, якую мы нават перавыканалі. Сёння хочацца сказаць дзякуй нашым аматарскім калектывам са званнем “народны”, якія выканалі  план на суму больш за 30 мільёнаў рублёў. Вялікая ўвага тут надавалася гастрольна-канцэртнай дзейнасці. На сцэне РЦК выступалі не толькі выканаўцы i калектывы Капыльшчыны, але і зоркі беларускай эстрады, што таксама дапамагло выканаць план платных паслуг. 2010 год для нас быў вельмі значны: прайшоў бягучы рамонт РЦК, якога чакалі не адзін год. Таму хочацца выказаць у першую чаргу вялікае дзякуй намесніку старшыні райвыканкама Алле Раеўскай i начальніку аддзела культуры Наталлі Царковай, а таксама  райвыканкаму i абласному ўпраўленню культуры за выдзеленыя грашовыя сродкі для рамонту будынка.
Наперадзе шмат планаў і задумак. I для дасягнення пастаўленых задач у нас ёсць творчыя людзі, для якіх культура з’яўляецца не проста работай, а станам душы, і яны робяць усё, каб культурнае жыццё ў капылян было насычаным і разнастайным.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы