Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Нізкі паклон усім, хто ствараў Перамогу

11.05.2011

11 мая, Капыль /Уласн. iнф./. Мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце, распачаліся з радыёканцэрта мелодый ваенных гадоў, пасля на цэнтральнай плошчы горада іграў дзіцячы духавы аркестр.

11 мая, Капыль /Уласн. iнф./. Мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце, распачаліся з радыёканцэрта мелодый ваенных гадоў, пасля на цэнтральнай плошчы горада іграў дзіцячы духавы аркестр. У дзесяць гадзін пачаўся ўрачысты мітынг да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, на якім выступіла старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд. Права ўзняць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь было дадзена ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Мікалаю Баброўскаму, начальніку цэха па вытворчасці сухой сыроваткі ААТ “Капыльскі масласырзавод” Віталю Злобіну і вучню СШ №3 г. Капыля Мацвею Капусту.
Пасля мітынгу адбылося ўскладанне кветак да помнікаў воінам-інтэрнацыяналістам, і ахвярам Капыльскага гета.
Праз “жывы” калідор, створаны вучнямі гімназіі і гарадскіх школ, святочнае шэсце ветэранаў і прадстаўнікоў працоўных калектываў накіравалася да помніка воінам-вызваліцелям, дзе адбыўся ўрачысты мітынг-рэквіем “Свята са слязьмі на вачах”.
Вітаў усіх удзельнікаў святочных мерапрыемстваў старшыня Капыльскага раённага выканаўчага камітэта Анатоль Жданеня. У прыватнасці, ён адзначыў, што 9 Мая – свята сапраўды свяшчэннае і ўсенароднае. 66-ю вясну наша краіна жыве ў міры і спакоі. Мы можам працаваць, гадаваць дзяцей і ўнукаў, займацца творчасцю, рабіць свой край больш прыгожым і багатым. Усе мы памятаем пра тое, што адбылося ў далёкія 40-я гады. Вялікая Айчынная вайна – страшэнная трагедыя, якую беларусы перажылі за ўсю сваю шматпакутную гісторыю. Супраціўленне нашага народа фашызму – прыклад мужнасці і гераізму. Не ведалі спакою гітлераўцы і на капыльскай зямлі, дзе ў жніўні 1941-га адбыліся першыя баі партызан з фашыстамі, а да вясны 1942-га ў нас дзейнічалі пяць партызанскіх атрадаў.. Ён запэўніў, што мы будзем рабіць усё для таго, каб жыццё людзей, якія пралівалі кроў на полі бою, было шчаслівым, годным. Нізкі паклон усім, хто не шкадаваў сябе на фронце і ў тыле, адраджаў з руін і попелу гарады і вёскі, аднаўляў народную гаспадарку і набліжаў дзень Вялікай Перамогі.
Ад імя ветэранаў раёна на мітынгу выступіў Аляксандр Татарынчык, а ад маладога пакалення – вучань СШ №2 г. Капыля Ілля Браўко. Свае віншаванні выказаў і раённы ваенны камісар Сяргей Барташэвіч. У гонар Перамогі прагучаў святочны залп. Пасля мітынгу да помніка воінам-вызваліцелям былі ўскладзены вянкі і кветкі.
Працягам свята стаў канцэрт “Салют і слава гадавіне навекі памятнага дня”, які адбыўся ў зоне адпачынку. Яго ўдзельнікамі сталі лепшыя калектывы і выканаўцы нашага раёна. На суд гледачоў былі вынесены разнастайныя музычныя і харэаграфічныя нумары. Пасля канцэрта ў зоне адпачынку прадоўжыліся масавыя гулянні з танцавальнай праграмай. Тут жа быў наладжаны гандаль кропак райспажыўтаварыства, якія прапаноўвалі шмат кулінарных вырабаў, агародніну, садавіну, напіткі і іншае.
У гэты ж час усе прыхільнікі спорту мелі магчымасць адпачыць на фізкультурна-аздараўленчым комплексе, дзе адбыўся футбольны матч паміж ФК “Капыль” і зборнай раёна “Маладзёжная”, які, дарэчы, закончыўся з лікам 3:2. Усе жадаючыя маглі прыняць удзел у шматлікіх спартыўных конкурсах і турнірах.
Заключным акордам свята стала танцавальная дыска-праграма на плошчы Леніна.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы