Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Футбол не мае межаў

30.05.2011

30 мая, Капыль /Уласн. iнф./. Ва ўсіх рэгіёнах краіны ў адзіны дзень масавага футбола праведзены мерапрыемствы, у якіх удзельнічалі не толькі прафесіянальныя спартсмены, але і аматары. Адзіны дзень футбола быў арганізаваны і на фізкультурна-аздараўленчым комплексе нашага горада, які наладзілі супрацоўнікі аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама (ФКСіТ), Капыльскай дзіцяча-юнацкай школай алімпійскага рэзерву.

30 мая, Капыль /Уласн. iнф./. Ва ўсіх рэгіёнах краіны ў адзіны дзень масавага футбола праведзены мерапрыемствы, у якіх удзельнічалі не толькі прафесіянальныя спартсмены, але і аматары. Адзіны дзень футбола быў арганізаваны і на фізкультурна-аздараўленчым комплексе нашага горада, які наладзілі супрацоўнікі аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама (ФКСіТ), Капыльскай дзіцяча-юнацкай школай алімпійскага рэзерву.
У рамках мерапрыемства  прайшоў турнір па міні-футболе сярод юнакоў на прызы аддзела ФКСіТ. Удзел у ім прынялі каманды Быстрыцкай СШ, СШ №2, СШ №3, гімназіі №1 г. Капыля і ДЮШАР. У звароце старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргея Румаса, які агучыў перад юнымі ўдзельнікамі свята старшыня спартыўнага клуба “Ураджай” Мікалай Жук, у прыватнасці гаварылася: «Асноўнай мэтай гэтага мерапрыемства з’яўляецца прапаганда футбола і здаровага ладу жыцця, прыцягненне насельніцтва ў актыўныя заняткі спортам... Я ўпэўнены, што гэта будзе сапраўднае свята, падчас якога людзі атрымаюць вялікае задавальненне ад далучэння да спорту нумар адзін, да актыўнай, дынамічнай і прыгожай гульні. Перакананы, што ўсе змогуць атрымаць у гэты дзень добры зарад бадзёрасці, энергіі і добрага настрою!»
Пакуль ішлі матчы на зялёным газоне, для астатніх ігракоў былі аргнанізаваны разнастайныя конкурсы – жангліраванне мячом, вядзенне мяча і абводка стояк, удар у цэль. Пераможцамі тут сталі, адпаведна, Вадзім Некраш, Павел Жгун і Мікіта Сергіеня. Сярод зборных па міні-футболе ў малодшай  і старэйшай групах сталі каманды “Спартак” і “Метэор” з СШ №3. Арганізатары спаборніцтва выявілі і лепшых ігракоў турніру. Імі сталі Валянцін Шынгірэй, Кірыл Маляўка (варатары), Павел Крукоўскі, Арцём Балакір(абаронцы), Мікіта Сергіеня і Дзяніс Швяцоў (нападаючыя).
Усім пераможцам дасталіся граматы і памятныя падарункі аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы