Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Ушаноўвалі прама ў полі

20.06.2011

20 чэрвеня, Капыль /Уласн. iнф./. Гаспадаркі раёна завяршаюць першы ўкос траў. Гэтаму спрыяе добрае надвор’е, забяспечанасць сучаснай магутнай тэхнікай і, бясспрэчна, працавітасць сельгасработнікаў. Сёлета, як і ў мінулыя гады, правафланговымі на жніве з’яўляюцца аграрыі ААТ “Старыца-Агра”.
Умела арганізаваны працэс, добрасумленныя адносіны да даручанай справы працаўнікоў з года ў год дазвалялі гаспадарцы быць адной з лепшых не толькі ў раёне, але і ў вобласці. Неаднойчы старыцкія механізатары станавіліся пераможцамі абласных, рэспубліканскіх спаборніцтваў. Сярод іх – Сяргей Дубовік. Вось і ў бягучым годзе ён на энерганасычаным “Фэндце-930” з агрэгатам КПР-9 задае тон на кашэнні траў. А вось яго маладзейшы калега Анатоль Шнітко на “Нью-Холандзе” з’яўляецца бясспрэчным лідарам па нарыхтоўцы сянажнай масы. Яшчэ адзін старыцкі працаўнік, вадзіцель МАЗа-5551 Сяргей Мысліцкі, упэўнена трымае лідарства на адвозцы зялёнай масы.
Усе трое працаўнікоў занесены на Дошку гонару ў раённай газеце. Таму невыпадкова ў сельгаспрадпрыемства завіталі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Алена Міхайлоўская і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Татарыцкі. Яны выказалі ўдзячнасць перадавікам за выдатныя поспехі на “зялёным жніве”, пажадалі ім усяго самага найлепшага, а таксама ўручылі маланкі-падзякі старшыні райвыканкама, пераможныя вымпелы і грашовыя прэміі.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы