Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Копыльщина отметила День Республики

06.07.2011

6 лiпеня, Капыль /Уласн. iнф./. Капыльшчына, як і ўся краіна, у мінулую нядзелю адзначыла 67-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі). Хаця надвор’е ўнесла свае карэктывы, свята ўсё роўна атрымалася яркім і запамінальным.
Распачаліся мерапрыемствы ўрачыстым мітынгам каля помніка воінам-вызваліцелям Капыля. Адкрыў яго старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатоль Жданеня.
— У жыцці кожнага народа ёсць лёсавызначальныя дні і падзеі, тыя, якія становяцца пунктам адліку новага этапа ў яго гісторыі. У беларускім календары такой датай стала 3 ліпеня 1944 года – дзень вызвалення ад фашысцкіх акупантаў, які адзначаецца як асноўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці. Свята, якое аб’яднала ў адно цэлае сапраўды святыя паняцці, – вызваленне, перамога, незалежнасць, — адзначыў кіраўнік раёна. У сваім выступленні Анатоль Іосіфавіч узгадаў ваенныя гады, расказаў пра дзень сённяшні рэспублікі і Капыльшчыны.
Памяць загінуўшых была ўшанавана хвілінай маўчання, працягам якой стала літаратурна-музычная кампазіцыя ў выкананні Любові Галубовіч, Дзяніса Ляшчэвіча, Святланы Коўш з харэаграфічным суправаджэннем і танцавальнага калектыва дзіцячай школы мастацтваў.
Ад раённага савета ветэранаў удзельнікаў урачыстасці вітала член прэзідыума Часлава Грыгаровіч, якая адзначыла, што гэты дзень назаўсёды застанецца ў памяці, ён слаўны і незабыўны для нашага народа.
— Мы схіляем галовы перад подзвігам тых, хто заваяваў перамогу, — адзначыла Часлава Феліксаўна. – Дзеці вайны добра памятаюць ваенныя гады і радасны дзень вызвалення нашай Капыльшчыны. Моладзь не павінна забывацца пра гістарычныя падзеі, перадаваць іх з пакалення ў пакаленне.
Ад моладзі раёна выступіла настаўніца СШ №2 г. Капыля Таццяна Крук. Яна падкрэсліла, што гэты дзень – сімвал гонару за тых, хто адстаяў свабоду і незалежнасць нашай краіны. Ужо шмат гадоў мы жывём пад мірным небам, і няхай у будучым ніколі не давядзецца адчуць жахі вайны.
Ваенны камісар раёна Сяргей Барташэвіч таксама павіншаваў ветэранаў і ўсіх прысутных са святам, узгадаў гады ваеннага ліхалецця, пажадаў, каб наша краіна жыла ў міры, заставалася заўсёды незалежнай.
Пасля мітынгу да помніка былі ўскладзены вянкі і кветкі ад райвыканкама, райсавета дэпутатаў, ветэранаў, працоўных калектываў.
З-за неспрыяльнага надвор’я святочны канцэрт быў перанесены ў залу раённага Цэнтра культуры, які сабраў нямала гледачоў. А пагля- дзець сапраўды было на што. Вось толькі некаторыя з тых, хто выступаў. Гэта народны аркестр народных інструментаў “Капыльскія дудары”, народны вакальна-інструментальны ансамбль “Замкавая гара”, народны ансамбль народнай музыкі “Капыляне”, інструментальны калектыў пад кіраўніцтвам Аляксандра Карповіча, харэаграфічны калектыў РЦК, вакальны калектыў ДШМ, салісты Вячаслаў Курчык, Барыс Канаплянік, Наталля Купрыянчык, Дзмітрый Жук, Павел Беразоўскі, Павел Дрожжа, Таццяна Абрамовіч і многія іншыя.
У гэты ж час на фізкультурна-аздараўленчым комплексе ладзіліся шматлікія спартыўныя конкурсы і турніры, а таксама прайшоў футбольны матч паміж зборнымі моладзі і ветэранаў, які закончыўся з лікам 8:5 на карысць маладога пакалення. Дарэчы, на полі можна было ўбачыць такіх знакамітых у мінулым футбалістаў, як Уладзімір Бурак, Вячаслаў Лазоўскі, Уладзімір і Вячаслаў Крэпскія, Аляксандр Міхайлоўскі, Вадзім Лазюк, Уладзімір Нікалаеня, Андрэй Малевіч, Сяргей Бельмач, Анатоль Рымашэўскі і іншыя.На працягу дня можна было паспытаць шашлыкоў і іншых смачнасцей, якія прапаноўвалі гандлёвыя кропкі райспажыўтаварыства.Для прыхільнікаў кіно ў 18 гадзін у РЦК быў прадэманстраваны фільм “Брэсцкая крэпасць”.
Капыляне, як і жыхары ўсёй краіны, у 23 гадзіны сталі ўдзельнікамі акцыі “Спяваем гімн разам” па выкананні Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Закончылася свята маладзёжнай дыскатэкай у раённым Цэнтры культуры.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы