6 лiпеня, Капыль /Уласн. iнф./. У сувязі з дажджлівым надвор’ем народнае свята «Купалле» адбудзецца ў гэты раз не ў зоне адпачынку, дзе яго прывыклі святкаваць жыхары Капыля і госці нашага горада, а ў раённым Цэнтры культуры.
6-га ліпеня на сцэне РЦК адбудзецца тэатралізаванае прадстаўленне «А на Купалу сонца грала», выступленне фальклорнай групы «Купалінка» Белдзяржфілармоніі.
Пачатак у 20 гадзін. Кошт білета - 7 тысяч рублёў, а ў 22 гадзіны пачнецца танцавальная праграма. Кошт білета - 3 тысячы рублёў.