Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Как будем убирать зерновые?

07.07.2011

7 лiпеня, Капыль /Уласн. iнф./. На апошнім пасяджэнні райвыканкама разгледжаны пытанні па падрыхтоўцы і правя-дзенні ўборачнай кампаніі 2011 года.
На ўборцы збожжавых і зернебабовых культур, рапсу будзе задзейнічана 186 камбайнаў. Аднак на дату правядзення пасяджэння райвыканкама ў некаторых гаспадарках недастаткова была арганізавана работа па іх рамонце.
Ад кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў патрабавана прыняць неадкладныя меры па завяршэнні рамонту камбайнаў, збожжасушыльных комплексаў і іншай тэхнікі. Пытанні падрыхтоўкі да ўборкі ўраджаю рэкамендавана разгледзець на пашыраным пасяджэнні Назіральных саветаў гаспадарак сумесна са спецыя-лістамі ўпраўлення райсельгасхарчу і работнікамі райвыканкама, адказнымі за правядзенне ўборачнай кампаніі. Неабходна забяспечыць поўную гатоўнасць камбайнаў і іншых тэхнічных сродкаў, сушыльнай гаспадаркі і складскіх памяшканняў да 10 ліпеня. Прымаць усе меры па захаванні заканадаўства аб працы, правіл аховы працы, транспартнай і пажарнай бяспекі, арганізаваць двухразовае харчаванне механізатараў і ўсіх, хто будзе працаваць на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур.
З мэтай каардынацыі работы падчас уборкі створаны раённы штаб, які ўзначаліў старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня. За кожнай гаспадаркай замацаваны адказныя работнікі ад райвыканкама.  Створаны тэхналагічныя групы па прыёмцы гатоўнасці камбайнаў і зернесушыльных комплексаў да ўборкі і па кантролі за якасцю работ у полі.
Да гаспадарак даведзены рэкамендацыі па матэрыяльным стымуляванні працы і ўмовах працоўнага саперніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур. За-цверджаны план мерапрыемстваў па ідэалагічным забеспячэнні ўборкі збожжавых і зернебабовых культур. РК прафсаюза работнікаў АПК сумесна з намеснікамі кіраўнікоў гаспадарак па ідэалагічнай рабоце неабходна забяспечыць вырашэнне пытанняў па арганізацыі работы і быту ўдзельнікаў кампаніі, своечасова падводзіць вынікі ўборкі. Будзе арганізавана штодзённае медыцынскае абслугоўванне механізатараў перад пачаткам працоўнага дня, а пры неабходнасці і на працягу рабочага часу.
Рашэннем райвыканкама зацверджаны і шэраг іншых мерапрыемстваў, накіраваных на паспяховае правядзенне ўборачнай кампаніі.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы