Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Копыльщине началась уборка рапса

13.07.2011

13 лiпеня, Капыль /Уласн. iнф./. На палетку каля станцыі Цімкавічы шчыравала шэсць камбайнаў. Сёлета ў гаспадарцы пойдзе пад уборку 470 гектараў гэтай культуры, усяго ж у раёне даспявае 4616 гектараў рапсу, практычна на 2,5 тысячы больш, чым у мінулым годзе. Паводле слоў намесніка дырэктара таварыства па раслінаводстве Уладзіміра Мацэлі, сельгаспрадпрыемства ўступіла ва ўборачную кампанію добра падрыхтаваным. Маецца 24 камбайны, з якіх два набыты сёлета, пяць — у мінулым годзе.
Укамплектаваны камбайнавыя экіпажы, у пераважнай большасці з работнікаў прадпрыемства (пажадалі аказаць дапамогу ААТ “Капыльскае” ў час сваіх чарговых водпускаў таксама два супрацоўнікі органаў унутраных спраў), падрыхтавана ўся неабходная для вядзення ўборачных работ тэхніка і сушыльная гаспадарка, прадэ-зінфіцыраваны і пабелены складскія памяшканні.
Вядома ж, галоўная ўвага будзе надавацца якасці вя-дзення работ. Камбайны абсталяваны рапсавымі сталамі, каб не згубіць ніводнага зярняці. За ходам работ назірае адказны спецыяліст.
Прыпыняемся ля аднаго з камбайнаў. Гэта новенькі КЗС-1218, які толькі сёлета з’явіўся ў гаспадарцы. Знаёмімся з экіпажам. Як аказалася, старшы камбайнер Віктар Каленчыц у звычайным жыцці не сутыкаецца з такой тэхнікай — працуе загадчыкам свінатаварнай фермы ў Кіявічах. Асноўны занятак жывёлагадоўля і ў яго памочніка Аляксандра Валькоўскага. Непаразуменне рассейвае сам Віктар Сямёнавіч. Аказваецца не так многа часу прайшло, як ён змяніў занятак механізатара на іншую справу. “Крыху здароўе падкачала, — тлумачыць мужчына. — Цяпер вось зноў прывыкаю да хлебаробскай справы. Сёння праходзім, так бы мовіць, абкатку: і мой камбайн, і мой арганізм”.
…Надвор’е добрае, і работа ідзе спорна. У чаканні сігналу застылі аўтамабілі: вадзіцелі гатовы ў імгненне вока націснуць на педаль акселератара і рушыць да камбайна, каб падставіць кузаў пад чорны струмень, які імкліва высыпаецца з бункера. Вось адзін з МАЗаў, абсталяваны дадатковым прычэпам, пачуўшы   адпаведны   сігнал, пад’язджае да камбайна. Некалькі імгненняў, і рапсавы паток “паліўся” ў кузаў. Старшы камбайнер Аляксандр Рудзеня вылез з кабіны на мосцік і сочыць за працэсам.
Набліжаецца час абеду. На поле заязджае аўтобус. Мужчыны дапамагаюць раздатчыцы дастаць з салона тэрмас з абедамі. Ставяць у цень ад аўтамабіля і па чарзе вымаюць з яго спецыяльныя трохсекцыйныя кантэйнеры. А аўтобус паехаў далей па маршруце, у яго яшчэ шмат кропак, якія трэба наведаць. Тэрмас жа забяруць па дарозе назад. “На абеды нашы механізатары не скардзіліся ніколі, — працягвае размову Уладзімір Юстынавіч. — Іх гатуюць у нашай сталоўцы. Кіраўніцтва гаспадаркі імкнецца стварыць добрыя ўмовы для ўсіх занятых на сезонных работах. Ёсць душавыя, двухразовае харчаванне, аператыўнае інфармаванне аб выніках работы.”
Уборка рапсу — гэта толькі, можна сказаць, прэлюдыя да асноўных уборачных работ. У ААТ “Капыльскае” даспяваюць 2990 га азімага трыцікале і пшаніцы, 1670 га ячменю, 45 га грэчкі. “Ураджай павінен быць неблагі, — асцярожна тлумачыць Уладзімір Юстынавіч. — Мы для гэтага зрабілі нямала. Крыху хвалюе ячмень, паколькі непагадзь моцна пакруціла яго. Аднак ёсць упэўненасць, што ўсё ў нас атрымаецца”.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы