Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Да новага навучальнага

22.07.2011

22 лiпеня, Капыль /Уласн. iнф./. У Капыльскім раёне пільная ўвага надаецца падрыхтоўцы навучальных устаноў да новага навучальнага года.
На планёрцы ў старшыні райвыканкама Анатоля Жданені заслухоўваюцца вынікі прамежкавых этапаў. Кіраўнік раёна зараз персанальна наведвае шматлікія аб’екты і адсочвае ход работ. Рамонт устаноў і падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона знаходзяцца на пастаянным кантролі і ў намесніка старшыні Алы Раеўскай. Яшчэ напрыканцы мінулага навучальнага года ў раённым аддзеле адукацыі праведзена нарада з кіраўнікамі ўстаноў адукацыі, дзе дэталёва разгледжаны надзённыя пытанні.
На дадзены момант падрыхтоўка знаходзіцца ў самым разгары. Многія ўстановы вядуць рамонт, некаторыя з  іх ужо на завяршальным этапе. Планава пастаўлены работы ў Быстрыцкай, Лясноўскай, Ванелевіцкай, Старыцкай СШ, дзе завершаны рамонт кабінетнай сістэмы, засталіся бягучыя пытанні па спартыўных збудаваннях і тэрыторыях.
Па праграме падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезона сіламі энергасэрвісу ідзе ўстаноўка дадатковага катла ў Семежаўскай СШ, праз некаторы час пачнецца ў Старыцкай СШ. У Семежаве таксама праводзіцца замена канвентарных батарэй на чыгунныя радыятары, што будзе зроблена і ў Грозаўскай СШ. Прапрацаваны пытанні па паверцы манометраў, цеплалічыльнікаў, перазарадцы вогнетушыцеляў і закупцы новых. Акрамя таго, працягваецца дастаўка торфабрыкету і дроў у навучальныя ўстановы.
У адпаведнасці з графікамі працоўнай практыкі навучэнцы аказваюць пасільную дапамогу па падтрымцы ў належным выглядзе прышкольных участкаў, нарыхтоўцы прадукцыі, прымаюць удзел у рамонце.
Пэўную дапамогу аказвае і сектар занятасці. З дапамогай беспрацоўных добраўпарадкоўваецца тэрыторыя Доктаравіцкай СШ. Значную фінансавую падтрымку выдзяляюць і базавыя гаспадаркі.
Сумесна з Капыльскім райспажыўтаварыствам прапрацавана арганізацыя патыднёвых школьных кірмашоў з багатым асартыментам неабходных тавараў.
Дарэчы, прыёмка гатоўнасці навучальных устаноў будзе праведзена адпаведнай камісіяй на працягу двух тыдняў, пачынаючы з 10 жніўня.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы