Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Акцыя “Белая Русь” — хлебаробамі ганаруся”

29.07.2011

29 лiпеня, Капыль /Уласн. iнф./. У мінулую сераду старшыня раённага Савета дэпутатаў старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Марыя Сандрозд і начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Людміла Камкова сустрэліся з перадавікамі жніва-2011 адкрытага акцыянернага таварыства “Старыца-Агра” старшым камбайнерам Міхаілам Дарашэвічам і вадзіцелем Сяргеем Мысліцкім.
Міхаіл Міхайлавіч працуе на камбайне “Акрос” разам з Мікалаем Міхайлоўскім. Іх экіпаж па выніках работы на 29 ліпеня прызнаны лепшым у раёне (па сваёй марцы камбайна) і намалаціў 609 тон. Сяргей Мысліцкі перавёз на аўтамабіле МАЗ-5551 738 тон збажыны. За гэтыя высокія рэзультаты земляробы былі адзначаны Падзячным пісьмом-маланкай за подпісам старшыні райвыканкама Анатоля Жданені, да таго ж Марыя Леанідаўна ўручыла ім і кіраўніку гаспадаркі Уладзіміру Рудакоўскаму падарункі ад “Белай Русі”. А самадзейныя артысты мясцовага сельскага дома культуры парадавалі земляробаў вясёлымі песнямі.
Дарэчы будзе сказаць, што рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” з моманту свайго заснавання не пакідае без увагі такія адказныя сельскагаспадарчыя кампаніі, як уборка збожжавых і зернебабовых. Вось і сёлета на Капыльшчыне праходзіць акцыя “Белая Русь” — хлебаробамі ганаруся”.
ААТ “Старыца-Агра” — адно з сельгаспрадпрыемстваў, дзе ўборка ідзе вельмі хуткімі тэмпамі — за дзень убіраецца 6-7 % плошчаў і ўжо абмалочана больш за палову каласавых культур. Да таго ж, у таварыства адзін з самых высокіх рэзультатаў па валавым намалоце — 4849 тон (трэцяе месца ў раёне), і ўраджайнасці — 43,7 ц/га. На выніковую працу скіраваны ўсе хлебаробы гаспадаркі і імкнуцца правесці яе хуткімі тэмпамі і без страт.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы