Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Растуць рады тысячнікаў

03.08.2011

3 жнiўня, Капыль /Уласн. iнф./. Нягледзячы на зменлівае і няўстойлівае надвор’е, уборка жніва ідзе поўным ходам. На палях гудуць камбайны і машыны. Хлебаробы ААТ “Старыца-Агра” стараюцца не ўпусціць пагодлівую хвіліну. Работа арганізавана так, каб кожная мінута, гадзіна працавалі на ўраджай.

3 жнiўня, Капыль /Уласн. iнф./. Нягледзячы на зменлівае і няўстойлівае надвор’е, уборка жніва ідзе поўным ходам. На палях гудуць камбайны і машыны. Хлебаробы ААТ “Старыца-Агра” стараюцца не ўпусціць пагодлівую хвіліну. Работа арганізавана так, каб кожная мінута, гадзіна працавалі на ўраджай. У сельгаспрадпрыемстве ўжо убрана 75,9% плошчы, намалочана 7251 тоны збожжа, ураджайнасць складае 47,4 цэнтнера з гектара. Тут аднымі з першых у раёне з’явіліся і тысячнікі. Дарэчы, поле і было месцам ушанавання  экіпажа Дарашэвічаў - Віктара і Дзмітрыя, а таксама вадзіцеля Ула-дзіміра Серага, якога ў раёне пакуль ніхто не апярэдзіў – перавёз 1124 тоны збожжа новага ўраджаю.
Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Алена Міхайлоўская сардэчна павіншавала камбайнераў з працоўнай перамогай і ўручыла Падзячнае пісьмо ад старшыні райвыканкама. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Татарыцкі ўзнагародзіў перадавікоў падзякай ад упраўлення райсельгасхарчу і РК прафсаюза работнікаў АПК, грашовай прэміяй. Не застаўся ў баку і прафсаюзны камітэт гаспадаркі – яго старшыня Уладзімір Стош уручыў грашовую прэмію. Усе аднагалосна пажадалі, каб перадавікі ААТ “Старыца-Агра”  сталі першымі не толькі ў раёне. І да гэтага сапраўды імкнецца экіпаж камбайна “Лексіён-570”. Сённяшні тысячнік Віктар Дарашэвіч  не першы год атрымлівае добрую адзнаку і шматлікія ўзнагароды. А ўсё ад таго, як кажа сам, што трэба мець азарт, імкненне рабіць сваю справу і хутка, і якасна. Мабыць, гэты ж азарт уласцівы і яго сыну Дзмітрыю, які стараецца быць добрым памочнікам і працягваць працу бацькі – самую пачэсную на зямлі.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы