Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дзяржзаказ – 2011

04.08.2011

4 жнiўня, Капыль /Уласн. iнф./. Капыльскаму раёну да выканання дзяржзаказу па продажы харчовай пшаніцы застаюцца лічаныя дні. Планавае заданне ў 15 000 тон ужо  выканана больш як на 96%.  Работа Цімкавіцкага вытворчага ўчастка “Клецкі камбікормавы завод” сёлета распачалася з 13 ліпеня, калі паступіла першая партыя зерня з ААТ “Скабін”.

4 жнiўня, Капыль /Уласн. iнф./. Капыльскаму раёну да выканання дзяржзаказу па продажы харчовай пшаніцы застаюцца лічаныя дні. Планавае заданне ў 15 000 тон ужо  выканана больш як на 96%.  Работа Цімкавіцкага вытворчага ўчастка “Клецкі камбікормавы завод” сёлета распачалася з 13 ліпеня, калі паступіла першая партыя зерня з ААТ “Скабін”. І наогул, менавіта гэта гаспадарка першай справілася з даведзеным заданнем па продажы пшаніцы дзяржаве. За ёй падцягнуліся і іншыя: ААТ “Семежава”, “Душава”, “Прагрэс-2010”, “Праснакі”, “Суворава-Агра”, П-з “Дусаеўшчына”, “Капыльскае”, ф-л “Лакнея”, СГФ “Крыніца”. Гэтыя гаспадаркі таксама выканалі, а некаторыя і перавыканалі дзяржзаказ. Ды і ў іншых засталіся лічаныя тоны да закрыцця плана.
Пшаніца сёлета ўрадзіла вельмі добрая, уся была прынята ІІІ класам, адпавядае неабходным патрабаванням. Участак працуе кругласутачна. У рабоце занята каля 50 чалавек, з якіх толькі 20 — пастаянныя. Паралельна з прыёмкай збажыны (акрамя пшаніцы, сюды ўжо паступае жыта і піваварны ячмень), ідзе дапрацоўка рапсу і фуражнага зерня для Клецкага камбікормавага завода. З гэтай мэтай і быў пабудаваны сучасны збожжасушыльны комплекс СЗК-40.
Адна за адной сюды прыбываюць аўтамашыны, да верху нагружаныя залацістай збажыной — тэхніка выдзелена ААТ “Аўтапарк №21”, ААТ “Капыльскі райаграсервіс”, самімі гаспадаркамі, працуюць і тры аўтамабілі з Барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў, куды і накіроўваецца пшаніца.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы