Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Высокі давер апраўдалі

11.08.2011

11 жніўня, Копыль /Уласн.інф./. Сёлета адкрытае акцыянернае таварыства “Скабін” атрымала вялікі гонар — даць старт жніву ў Капыльскім раёне: менавіта тут 16 ліпеня прайшлі раённыя “Зажынкі”.

11 жніўня, Копыль /Уласн.інф./. Сёлета адкрытае акцыянернае таварыства “Скабін” атрымала вялікі гонар — даць старт жніву ў Капыльскім раёне: менавіта тут 16 ліпеня прайшлі раённыя “Зажынкі”. І, як аказалася, гэты давер гаспадарка рэалізавала спаўна: першая  ў  раёне  выканала дзяржзаказ па продажы харчовай пшаніцы, па стане на 11 жніўня другой у раене завяршыла уборку з адной з самай высокай ўраджайнасцю збожжавых і зернебабовых — 56,2 цэнтнераў з гектара.Землі ў гаспадарцы не вельмі пладародныя, бал ворнай зямлі 35, а сельгасугоддзяў — 34. Таму, каб мець высокі ўраджай выконваюцца ўсе патрабаванні тэхналогіі, ўносяцца згодна з патрабаваннямі мінеральныя ўгнаенні, фунгіцыды, усе работы праводзяцца строга ў вызначаныя тэрміны. А гэта ў многім залежыць ад адносін да сваёй справы механізатараў, іншых працаўнікоў, занятых на падрыхтоўцы і вырошчванні сельгаскультур. Усё разам і дазволіла дабіцца такіх высокіх рэзультатаў: некаторыя ўчасткі азімай пшаніцы давалі па 75-80 ц/га.
Уборачныя работы паспяхова вялі сем камбайнавых экіпажаў, чатыры з якіх — маладзёжныя. Старшы камбайнер Іван Лук’яновіч і камбайнер Яўген Валуевіч разам толькі другі год, але па ўсім відаць — знайшлі агульную мову. Іх экіпаж увайшоў у склад тысячнікаў і намалаціў 1226 тоны збожжа. Самааддана шчыравалі  на хлебнай ніве і маладзёжны экіпаж у складзе Аляксандра Грынкевіча і Аляксандра Паўлюшчыка – на іх рахунку 1111,9 тоны. Стараліся  не адстаць ад лідараў Аляксандр Музыка і Станіслаў Віслаус (гэтаму экіпажу сёлета быў давераны новенькі камбайн GS-12), Дзмітрый Князюк і Яўген Давідоўскі, Аляксей Маліноўскі і Сяргей Лойка, Віктар Карпук і Сяргей Пухаў, Анатоль Юшкевіч і Сяргей Барадзін. На адвозцы было задзейнічана пяць аўтамабіляў (адзін з якіх выдзелены ААТ “Аўтапарк №21”), паралельна ідзе ўборка саломы: яе частка прасуецца, ячменная на ўчастках пад азімую сяўбу — здрабняецца. Больш дакладна наладзіць уборачны канвер дапамагло і тое, што ў гэтым годзе быў уведзены ў строй новы збожжасушыльны комплекс СЗК-40, праз які практычна і праходзіць уся збажына. Старэнькая СЗК-10 выкарыстоўваецца толькі для ачысткі насеннага матэрыялу.
Клапоцяцца тут і пра будучы ўраджай, таму вялікая ўвага ў гаспадарцы надаецца падрыхтоўцы да асенняй пасяўной. Ужо заарана 60 га пад азімы рапс, дарэчы, сёлета гэта культура дала па 24,3 ц/га, назапашаны і ўносяцца мінеральныя ўгнаенні (168 тон дзючага рэчыва) і гліфасаты.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы