Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Поспех спадарожнічае настойлівым

15.08.2011

15 жніўня, Капыль /Уласн. інф./ Рашэннем спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў былі заахвочаны вучні і былыя выпускнікі ўстаноў адукацыі Капыльшчыны.

15 жніўня, Капыль /Уласн. інф./ Рашэннем спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў былі заахвочаны вучні і былыя выпускнікі ўстаноў адукацыі Капыльшчыны.
Упершыню грашовыя прэміі атрымалі ажно сем выхаванцаў. Гэта выпускнікі СШ № 2 г. Капыля імя Ц. Гартнага Ілля Браўко, Аліна Платко, Аляксандр Прадун і Яўген Шэлег, якія пад кіраўніцтвам настаўніка геаграфіі Анатоля Мікалаевіча Сікорскага выканалі работу “Даведачна-інфармацыйны краязнаўчы атлас Капыльшчыны”, за што былі ўзнагароджаны Дыпломам ІІІ ступені на Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі па геаграфіі. Яна Тароцька, былая вучаніца, і Яўген Унучак, будучы дзесяцікласнік гэтай жа школы, вызначыліся на XV Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі па хіміі. Іх работа “Хімічныя водараслі”, выкананая пад кіраўніцтвам настаўнікаў-хімікаў Мікалая Мікалаевіча і Алены Мікалаеўны Быліновічаў, таксама была ацэнена Дыпломам ІІІ ступені. Такую ж узнагароду з XV Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі па біялогіі прывезла Настасся Камёнка з гімназіі № 1 г. Капыля, якая перайшла ў 8 клас. Дзяўчына пад кіраўніцтвам настаўніка біялогіі Мікалая Паўлавіча Стульбы працавала над вывучэннем зімовай калепцерафауны водных аб’ектаў Капыльскага раёна.
Прыемна, што стараннасць і мэтанакіраванасць вучняў былі так высока ацэнены. Гэта можа па-служыць добрым прыкладам для іншых навучэнцаў устаноў адукацыі Капыльшчыны, паколькі поспех заўсёды спадарожнічае настойлівым.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы