Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Настала пара пасяўной

19.08.2011

19 жніўня, Капыль /Уласн. інф./. Толькі што на палетках ААТ «Старыца-Агра» працавалі камбайны, а ўжо актыўна ідзе закладка будучага ўраджаю.За апошняе дзесяцігоддзе плошча раллі ў ААТ «Старыца-Агра»  павялічылася амаль у два разы, што дазваляе яму сёння вырошчваць разнастайную прадукцыю раслінаводства і ствараць выдатную кармавую базу для жывёлагадоўчай галіны. 
Прэзідэнтам краіны быў вызначаны тэрмін заканчэння ўборачнай кампаніі - 20 жніўня. Дакладна пастаўленая задача павінна дакладна выконвацца - у гаспадарцы гэта закон. Збожжавыя, якія займалі плошчу 2015 га, былі ўбраны з палёў ужо 12 жніўня.  Валавы  збор склаў 10 400  тон (летась - 9800), дзякуючы чаму ААТ “Старыца-Агра” выканала дзяржзаказ і разлічылася з прадпрыемствамі, якія забяспечваюць гаспадарку камбікармамі. Таксама аператыўна зжалі і прысядзібныя ўчасткі насельніцтва. Яшчэ раней своечасова быў убраны рапс, ураджайнасць якога сёлета склала 39 ц/га. Нарыхтавана 1500 тон насення гэтай культуры. Два камбайнавыя экіпажы сельгаспрадпрыемства аказвалі  дапамогу на ўборцы збожжавых суседзям - РСУП «Бабоўня».
Цяпер з палёў актыўна прыбіраюць салому, каб вызваліць палі для ўзворвання і наступнай сяўбы. На палях працуюць сем айчынных прэсаў і адзін імпартны. Адначасова вядзецца ўборка цюкоў, для чаго створаны два звёны, ўносіцца арганіка..
Відавочна, што для адкрытага акцыянернага таварыства асноўным крытэрыем у работе з’яўляецца рэнтабельнасць. Таму кожны крок тут робяць ў намечаны тэрмін.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы