Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На палетках раёна

25.08.2011

25 жнiўня, Капыль /Уласн. iнф./. Завяршаючым акордам жніва стала ўборка грэчкі, пасевы якой складаюць 469 га. Важную сельгаскультуру вырошчваюць 9 гаспадарак, сярод якіх і СГФ «Крыніца». Усяго па раёне ўбрана 162 га, намалочана 207тон.

25 жнiўня, Капыль /Уласн. iнф./. Завяршаючым акордам жніва стала ўборка грэчкі, пасевы якой складаюць 469 га. Важную сельгаскультуру вырошчваюць 9 гаспадарак, сярод якіх і СГФ «Крыніца». Усяго па раёне ўбрана 162 га, намалочана 207тон.
Сельгасфіліял “Крыніца” вырошчваннем грэчкі займаецца даўно. Аднак, калі раней гэта былі плошчы ў 15 – 20 га, то цяпер яна займае 75 га.
Гэта звязана перш за ўсё значным павелічэннем попыту на гэту культуру і, адпаведна, ростам цаны на яе. Дзяржзаказ на яе ў гаспадарцы 30 тон, а намалоцяць не менш за 70 тон. У гаспадарцы вырошчваюць грэчку двух гатункаў — “кармэн” і “дзявятка”. Паспела пакуль толькі “кармэн”. Менавіта яе на 40 га ўбіраюць два камбайнавыя экіпажы. Пастаянным месцам працы членаў аднаго з іх — Аляксандра Кандыбовіча і Сяргея Міхайлоўскага — з’яўляецца пажарны аварыйна-выратавальны пост у в. Сл.-Кучынка. Дырэктар сельгасфіліяла вельмі задаволены работай пажарных: яны і камбайн да ўборачнай добра падрыхтавалі, і адпрацавалі на ім як мае быць. Начальнік Капыльскага РАНС Аляксандр Бобрыку даў магчымасць сваім падначаленым аформіць на гэты час чарговыя водпускі і аказаць такую грунтоўную дапамогу гаспадарцы, намалаціўшы без малога 1000 тон зерня.
Другі экіпаж КЗС-1218 узначальвае вадзіцель гаспадаркі Аляксандр Коршук, а дапамагае яму Васіль Трыгубовіч — студэнт 4 курса Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. Разам яны працуюць ужо пятую ўборачную. Васіль — будучы інжынер, таму такая своеасаблівая практыка яму вельмі спатрэбіцца ў будучым. Усе  спадзяюцца, што хлопец пасля заканчэння ВНУ прыедзе працаваць у родную гаспадарку гаспадарку. З 40 га ўбраных плошчаў атрымана 53 тоны грэчкі. Надвор’е не зусім спрыяе ўборцы: прайшоўшы  дождж, ды яшчэ з градам (месцамі — з курынае яйка!),  пабіў пасевы.
Сельгаспрадпрыемствы раена  вядуць ворыва пад сяўбу азімых збожжавых культур, якія сёлета зоймуць каля 25 000 га, з іх 16 000 га - азімая пшаніца, 6850 - трыцікале, 560 - жыта, астатняе - на зялёны корм.
Уборка бульбы вядзецца ў ААТ «Скабін», «Піянер-Агра», «Старыца-Агра», «Ціміразеўскі», «Семежава», МАУП «Доктаравічы». Накапана 1934 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 242 цэнтнераў з гектара.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы