Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

“Капыльскія пагоркі” пашыраюць межы

29.08.2011

29 жнiўня, Капыль /Уласн. iнф./. У хуткім часе ў Капылі возьме старт Нацыянальны фестываль эстафетнага бегу “Капыльскія пагоркі” — лепшае спартыўнае свята мінулага года. У гэтым годзе фестываль адбудзецца 17 верасня. Стартуе ў нашым горадзе ён ужо 14-ы раз. Сёлета яго заснавальнікамі выступаюць Капыльскі райвыканкам, Мінаблвыканкам, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, упраўленне фізічнай культуры, спорту і турызму Мінаблвыканкама, прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у Мінскай вобласці, грамадскае аб’яднанне “Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі”, установа “Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы”.

29 жнiўня, Капыль /Уласн. iнф./. У хуткім часе ў Капылі возьме старт Нацыянальны фестываль эстафетнага бегу “Капыльскія пагоркі” — лепшае спартыўнае свята мінулага года. У гэтым годзе фестываль адбудзецца 17 верасня. Стартуе ў нашым горадзе ён ужо 14-ы раз. Сёлета яго заснавальнікамі выступаюць Капыльскі райвыканкам, Мінаблвыканкам, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, упраўленне фізічнай культуры, спорту і турызму Мінаблвыканкама, прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у Мінскай вобласці, грамадскае аб’яднанне “Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі”, установа “Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы”. У гэтым годзе да нашага свята далучыўся яшчэ адзін вядомы ў краіне прадстаўнік – рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне “Прэзідэнцкі спартыўны клуб”.
Кожны год ў праграму спаборніцтваў ўносіцца штосьці новае. Два гады таму з’явіліся эстафеты 6х50 м для выхаванцаў дзіцячых садоў і пачатковых класаў сярэдніх школ Капыля, летась —  такі від, як “Эстафеты Міншчыны”. А сёлета прынята рашэнне аб уключэнні ў праграму эстафетнага бегу сярод гарадскіх і раённых прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. Такая дысцыпліна прыцягне яшчэ больш прыхільнікаў здаровага ладу жыцця. Акрамя гэтага сёлета ўжо пацвердзілі заяўку на ўдзел дзве каманды з Латвіі. Таксама запрошаны ўдзельнікі з Літвы і Расіі.
На плошчы адбудзецца канцэрт з удзелам мясцовых самадзейных артыстаў, таксама для самых маленькіх будуць працаваць разнастайныя дзіцячыя атракцыёны. Не абыдзецца фестываль эстафетнага бегу і без традыцыйнага розыгрышу прызоў. Мы спадзяёмся, што сёлета на наша агульнае свята здароўя завітае шмат людзей, каб весела правесці выхадны дзень.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы