Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Насустрач новым поспехам

29.08.2011

29 жнiўня, Капыль /Уласн. iнф./. Адбылася раённая педагагічная канферэнцыя, на якой былі абмеркаваны асноўныя задачы, якія стаяць перад адукацыйнай сферай Капыльшчыны ў новым навучальным годзе. Яго асноўная мэта, паводле слоў міністра адукацыі Сяргея Маскевіча, сфарміраваць актыўнага, мэтанакіраванага, ініцыятыўнага грамадзяніна. Усё гэта магчыма толькі пры стварэнні годных умоў для арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэса ва ўсіх навучальных установах раёна.
Установы адукацыі раёна гатовы да новага навучальнага года. Яны былі прыняты кампетэнтнымі камісіямі, атрымалі пашпарты гатоўнасці. Ўсе калектывы працавалі зладжана, імкнучыся стварыць атмасферу, якая б спрыяла прадукцыйнай працы і добраму аптымістычнаму настрою як у вучняў, так і ў педагогаў. Вельмі добра гэта атрымалася ў калектываў Лясноўскай, Камсамольскай, Цімкавіцкай, Быстрыцкай, Доктаравіцкай школ, СШ № 3 г. Капыля, Грозаўскай школы-інтэрната, санаторнага ясляў-сада г. Капыля, цэнтра развіцця дзіцяці “Сонейка”, Мажскага УПК “Д/с - пачатковая школа”. Нямала працы было ўкладзена і па падрыхтоўцы СШ № 2, дзе часткова замененены вокны на сучасныя з ПВХ, зроблены капітальны рамонт у санвузлах. Ва ўсіх школах праведзены касметычны рамонт харчаблокаў, сталовых, новы воблік набылі вучэбныя кабінеты. На гэтыя мэты выдаткавана з бюджэту 290 млн рублёў. Акрамя таго, установы адукацыі за кошт сваёй пазабюджэтнай дзейнасці змаглі выкарыстаць на рамонтныя работы каля 300 млн рублёў. Нельга скідваць з рахунку і дапамогу некаторых падшэфных гаспадарак: ААТ “Ціміразеўскі”, МАУП “Доктаравічы”, ААТ “Старыца-Агра”, ААТ “Мажа-Агра”, ААТ  “Капыльскае”, ф-л  “Лакнея”.Для арганізацыі падвозу школьнікаў у аддзеле адукацыі маецца 10 аўтобусаў. Акрамя таго, існуе дамоўленасць з кіраўніцтвам ААТ “Аўтапарк № 21”  аб стварэнні дадатковых, так званых школьных маршрутаў. Апошняе тым больш актуальна, паколькі сёлета ў выніку аптымізацыі адукацыйнай сеткі раёна былі зачынены дзве школы, і таму ўзнікла неабходнасць дастаўкі дзяцей — былых вучняў Браткаўскай і Ляшнянскай СШ — у Навасёлкаўскую сярэднюю школу.  Гарачае харчаванне школьнікаў будзе арганізавана ў кожнай установе адукацыі. Згодна з пастановай Савета Міністраў павялічылася сума датацыі, якую будзе выдзяляць дзяржава на гэтыя мэты. Заключаны дагаворы з аддзелам грамадскага харчавання райспажыўтаварыства. Для таго, каб зрабіць абеды больш  таннымі, установы адукацыі будуць дамаўляцца з сельгаспрадпрыемствамі аб нарыхтоўцы на іх палетках агародніны і бульбы. Як і заўсёды, існуюць льготныя катэгорыі вучняў, аплату за харчаванне якіх (поўнасцю або часткова) будзе ажыццяўляць дзяржава. Дарэчы, у мінулым навучальным годзе іх было 752, па папярэдніх даных сёлета такіх дзяцей будзе больш за тысячу.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы