31 жнiўня, Капыль /Уласн. iнф./. Новая ўстанова адукацыі — сацыяльны педагагічны цэнтр — распачне сваю работу ў раене з 1 верасня бягучага года. Яна ўзнікла на базе Капыльскага сацыяльнага прытулку і будзе мець больш шырокія функцыі. Як паведамілі ў аддзеле адукацыі, супрацоўнікі СПЦ будуць каардынаваць дзейнасць сацыяльных педагогаў і псіхолагаў усіх устаноў адукацыі.