Адрес:

223927, Минская область,
г. Копыль, пл. Ленина, 6

Режим работы

x

Режим работы
понедельник-пятница с 8.30 до 17.30,
обед с 13.00 до 14.00 (приём обращений от граждан и юридических лиц - с 8.00)
суббота-воскресенье - выходной

Режим работы службы «одно окно»:
понедельник-вторник с 8.00 до 17.00,
среда с 8.00. до 20.00
четверг-пятница с 8.00. до 17.00
обеденный перерыв с 13.00 до 14.00
Суббота с 9.00 до 13.00
Воскресенье-выходной

Прием граждан по вопросам осуществления административных процедур

Телефон:

+375 (1719) 28-2-60

Единый телефонный номер
справочной службы "одно окно":

142

Телефон «горячей линии»:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Капыльскiя прысмакi на мотальскай зямлi

01.09.2011

1 верасня, Капыль /Уласн. iнф./. У в. Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ўжо ў чацвёрты раз прайшоў кулінарны фестываль “Мотальскія прысмакі”. Шырокая геаграфія яго ўдзельнікаў прынесла яму статус міжнароднага. Прыемна адзначыць, што ўдзел у фестывалі ў гэтым годзе прынялі і капыляне. Акрамя прыезджых з розных куточкаў Беларусі, на яго завіталі госці з Расіі, Украіны, Літвы, Ізраіля, Германіі, Польшчы і інш., не толькі, каб паглядзець ды паспрабаваць мотальскіх далікатэсаў, а каб затым распавядаць пра тутэйшую культуру. Паўсюду размясціліся гандлёвыя рады, выставы кулінарных шэдэўраў, карцін мастакоў, вырабаў народнай   творчасці.   Удзельнікі клубных аб’яднанняў Лоцвінскага СДК, Песачанскага і Семежаўскага ЦКіВЧ падрыхтавалі для гасцей фестывалю гумарыстычную праграму “Пацешны шпіталь”. Наведвальнікам трэба было прайсці праз незвычайную амбулаторыю, дзе жанчыны ў белых халатах пачыналі іх “лячыць” – весяліць і частаваць. Спачатку хворы трапляў у “прыёмны пакой”, дзе частаваўся блінцамі з рознымі начынкамі. Затым хворага напраўлялі ў “тэрапію” — так званую Лоцвінскую амбулаторыю. Тут яго таксама ўжо чакала шмат прысмакаў: дранікі, мяса, рыба, каўбасы, здобная выпечка і інш. Але, каб пачаставацца капыльскімі прысмакамі, хвораму трэба было прайсці дыягностыку: наведвальнікам замяралі тэмпературу цела драўляным градуснікам, рабілі масаж пры дапамозе праса, а нервы правяралі драўлянай кувалдай. У вельмі цяжкіх умовах санітары хворага клалі на насілкі і адносілі ў “рэанімацыю”, дзе ўжо лячылі па поўнай праграме: адпойвалі рознымі напоямі і частавалі здаровай закускай.
Добры настрой сваімі канцэртнымі нумарамі ўдзельнікам свята падарыў і наш народны ансамбль народнай песні “Спадчына” пад кіраўніцтвам Валянціны Зарамбоўскай. Адзначым, што за арыгінальнасць, разнастайнасць канцэртнай праграмы і за актыўны ўдзел у кулінарным фестывалі “Мотальскія прысмакі” ансамбль “Спадчына” і клубнае аматарскае аб’яднанне “Лоцвінскія ўдалухі” прывезлі два дыпломы.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Информационные ресурсы